Старонка 121
◀ / 146 ▶
Бабовічы, Гом.; Забалацце, Раг.; Кароткавічы, Жлоб.; Ручаёўка, Лоеўск.; Хізы, Ветк.; Ямпаль, Рэч.). КРАЦЯНЁ (крацяня) н., тое, што крацёнак. Гэта ж малое крацянё, а не муш (Карчовае, Хойн.); У маёй картошцы краціха кубло зрабіла і крацянят навела за зіму (Аравічы, Хойн.+Засінцы, Ельск.; Кароткавічы, Жлоб.; Неглюбка, Ветк.; Ручаёўка, Лоеўск,; Ямпаль, Рэч.). КРАШАНКІ толькі мн. яйкі (велікодныя). У Гэлькі той год можа паўсотні крашанак было (Ліпнякі, Лоеўск.). Параўн. крашонікі. КРАШНЕП м., заал. вальдшнэп. Крашнепы ў нашай мясцовасці не водзяцца (Ямпаль, Рэч.). КРАШОНІКІ толькі мн., тое, што крашанкі. Мой Грышка крэпка любя крашонікі (Гармавічы, Жлоб.). КРАШЧАТЫ абрад., прым. да крашчэнне. Прайшоў апошні дзень крашчатай нядзелі (Ломыш, Хойн.). КРАШЧЭННЕ н. абрад. хрышчэнне. На крашчэнне пасвяцаюць «святую» ваду (Гармавічы, Жлоб.); На крашчэнне пайду да кумы ў Бярозаўку (Ломыш, Хойн.+Баравое, Лельч.; Дуброва, Петр.; Крыўск, Б.-Каш.; Ліпнякі, Лоеўск.). КРОВАЗІЯННЕ н. кровазліццё. У той бабкі год назад было кровазіянне (Марозавічы, Б.-Каш.). КРОЛЬ м., заал. трус. Кроль у мене адзін буў, дак і той невестка зарэзала (Холмеч, Рэч.); Цепер у нас кралёў ні ў кога німа (Ручаёўка, Лоеўск.+Баравікі, Светл.; Навінкі, Калінк.; Хізы, Ветк.). КРОПЛІ толькі мн., мед. каплі. Сынок, схадзіў бы ў бойніцу ды ўзяў бы мне кроплі (Буйнавічы, Лельч.). КРОСАННЕ н. седала. Куры ўжо даўно на кросанні паселі (Багданавічы, Карм.). КРОСНЫ толькі мн. станок (ткацкі). Пачыніў бы ты мне кросны (Барталамееўка, Ветк.); пража (у кроснах). Я ўсю ноч кросны ткала (Грушаўка, Нар.). КРОЎКА ж., бат. зверабой. Трэба кроўкі нарваць і насушыць (Марозавічы, Б.-Каш.). КРУГ м. частка лямпы. У лямпу здзелалі новы круг (Р.-Шлягіна, Ветк.). Параўн. кружок. КРУГ м. дошка (кухонная круглая). Падай круг, сала нарэжу (Дзям'янкі, Добр.). Параўн. кружок. КРУГ м., тое, што кацёлачнік. Скруці і мне круг (Ст. Буда, Б.-Каш.). Параўн. кружок, кружолка (кружэлка).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 146 ▶