ВАЛОКА ж. шнурок. Замяні ў чобатах валокі, зусім парваліся (Буйнавічы, Маз.).
ВАЛОКА ж. барана. Клім, будзеш ісці з калхознага двара, дак захваці з сабою валоку (Астрагляды, Браг.).
ВАЛЬБУКА ж., тое, што валбука. На руцэ ўскочыла нейкая вальбука, і нічога нельга рабіць (Хальч, Гом., тое ж: Шарын., Ельск.).
ВАЛЬЦОЎКА ж. шатроўка. Вальцоўка ішла для розных страў (Марозавічы, Б.-Каш.); Ета ўжо перад вайной вальцоўку малолі ў Злобіне (Кароткавічы, Жлоб.); Я прывезла з Гомеля вальцоўкі (Дубраўка, Добр., тое ж: Неглюбка, Ветк.; Кароткавічы, Жлоб.).
ВАЛЯВАХА ж., зневаж. лянівая. Ідзі, валяваха, спі (Славань, Светл.).
ВАНЦЭЛАК м. вузел. Маладой усё прыданае звязалі ў вялікі ванцэлак і пагрузілі на машыну (Заспа, Рэч.); Сабяры бялізну ў ванцэлак (Ломаш, Хойн.).
ВАРАВА ж. мноства. Варава прыйшла цэлая, чаму ж не зрабіць (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВАРАЖЫНА аг. злодзей. Нейкі варажына хустку ўкраў (Неглюбка, Ветк.).
ВАРАНКІ толькі мн. грыбы (вараныя). Паспутай маіх варанкаў, учора ж набрала (Даманавічы, Калін.).
ВАРГОШКА ж. вяргіня. Вырві мне варгошку (Антонаў, Ельск.).
ВАРОНКІ толькі мн. тое, што варанкі. У цібе варонкі як з хвабрыкі. Адны лісіцы буваюць варонкі (Баравое, Лельч.); вараная бульба. Мае варонкі такія вадзяныя, што хоць ты свінням выкідай (Яланы, Светл.).
ВАРСАНУЦЬ зак. штурхнуць. Паспрабуй толькі варсануць (Кабанаўка, Жлоб.); Цябе пакуль не варсанёш, дык тольку не будзе (Грушаўка, Добр.); Марусіну карову на падстве другая варсанула, яна праз нядзелю падохла (Асінаўка, Светл., тое ж: Гарадзец, Раг.; Дубраўка, Добр.; Зарэчча, Жлоб.); Ён засердзіўся да й варсануў яго ад сябе (Гарадзец, Раг.).
ВАРХАВАЦЬ незак. арфаваць. Будзь дома, я пайду вархаваць зярно (Шылавічы, Б.-Каш.).
ВАРЧАКОВЫ прым. конь (прыпрэжаны). Добры варчаковы быў у мяне (Неглюбка, Ветк.); Варчаковы конь саўсім прыстаў (Норкаўшчына, Карм.); Відаць, будзе моцны еты конік варчаковы (Палессе, Чач.).
ВАРЫЎНЯ ж. склеп. Дзядзька Антось прынёс з
76 👁