Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
БЛІЗНАВО'КІ прым. блізарукі. ён вельмі блізнавокі хлапец (Піркі, Браг.). БЛІНЦСУУКА ж. дзежка (блінная). Дай мне сваю блінцоўку, хачу ўчыніць блінца (Холмеч, Рэч.). БЛГСКАУКА I ж., перан. лінейка ў сшытку (касая). Дайце мне сшытак у бліскаўку! (Гарадок, Жлоб.). іБЛГС'КАУіКА II ж., тое, што батарэйка. Выключи ты сваю блі'скаўку (Сяўкі, Лоеўск.). БЛІСІўУ'ХА I ж,, толькі адз. трава (рэдкая). На балоце толькі адна бліскуха расьце (Хвойнае, Хойн.). БЛІСКУ'ХА II ж., перан. узор (тканіны). Ткаць у бліскухі не вельмо цяжка (Поле, Петр.); У Веры чатыры капы ў бліскухі, красівыя (Тамжа). БЛГСНУЦЬ незак., перан. знікнуць (хутка). Я застаўляла кашу на вечар гасьцям, пакуль прышла з працы, дык каша толькі бліснула (Антонаў, Ельск.). БЛІШЧУ'СТЫ прым. бліскучы. Блішчустае плацьце ў Надзі, аж зіхціць на сонцы (Баравое, Лельч.). БЛАШЧЫ'ЧНІК м., толькі адз. сродак (для знішчэння клапоў). У войну му блошчычнік ложылі ў ложкі, шоб блошчыц не було (Падворак, Лельч.). БЛУД толькі адз. замарачэнне. Як найдзе блуд, так зробіцца незнакомае месца (Палессе, Чач.). БЛУДЗЯ'ШЧЫ прым. зородлівы. Блудзяшчая карова дамоўкі не зная (Холмеч, Рэч.). БЛУ'ТАЦЦА незак., зневаж. блудзіць. Блутаўся, блутаўся i назад прыблутаўся (Амельно, Par.). БЛЬГНДАЦЬ незак., зневаж. хадзіць (без справы), блукаць. Як пойдзе блындадь па вёсцы, дык прыдзе дамоў апоўначы (Заспа, Рэч., тое ж: Карма, Добр.; Стараград, Раг.; Пясчанікі, Жытк.; Тульгавічы, Хойн.); Як выпусьці з хлява, так i пайшла блындаць па ўсіх дварах (Перароў, Жытк.); Гаўрыла кажды вечар блындае пад яе вакном (Там жа). БЛЫ'ХА ж. крапіўнік (птушка). Пойдзем у лес за дравамі, блыхі так i выпорхваюць з-пад ног (Каранёўка, Гом). БЛЮВА'ЦЬ незак. ванітаваць. Як стала яна блюваць, ледзь адышла (Піркі, Браг.). БЛЮ'ДКА н. оподак. Я вам мёду налью ў блюдка (Кароткавічы, Жлоб., тое ж: Насовічы, Добр.; Бабовічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Марозавічы, Б.-Каш.). БЛКУЗКА ж. блузка. Юбкі шые, блюзкі шые, усё, што хочыш (Марозавічы, Б.-Каш.). 13 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блашчычнік, блудзяшчы, блутацца, блыха, бліскўха, блісіўуха, блішчусты, блішчўстае, блўтаўся, збродлівы, прыблўтаўся, скўхі, іблгскауіка
21 👁
 ◀  / 106  ▶