Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
БАРА'НЧЫКІ толькі мн. кветкі. У гэтым годзе, i ў нас растуць баранчыкі. Лісьце на іх сіняга колеру, а сярідзіна — чырвонага (Сівенка, Ветк.). БАРА'ШАК м., тое, што баранчык. Барашкі ўжо прыляцелі (Каранёўка, Гом.). БАРБАЦЕ'ІДЬ незак. 1. стукаць. Свіння барбаціць, не хоча сядзець (Палессе, Чач.); 2. бурчаць. Прыляпілася i табе барбацёць, як ржавай ліскатусе (Там жа). БАРДЖЬГЦЬ незак. абуваць (хутка). Барджы на ногу чуні (Піркі, Браг.). БАРЗДУ'ХА ж. селядзец (з малокамі). На стале стаяла некалькі місак барздухі, a есьц{ яе ніхто не хацеў (Бабовічы, Гом.). БАРКА'Н I м. паркан. Паміж хлявом i сьцёпкай трэба паставіць баркан, урабіць крышу, будзе повець для дроў (Шуты, Ельск.; Хвойнае, Хойн.); У цібе баркан ледзь ліпіць (Амельна, Раг); Кругом сада стаяць вялікія барканы (Рудня, Ломыш, Дворышча, Жлоб.) Баркан злучаў гумно i хлеў, а то i хату з гумном. Так яно надзёжней було (Холмеч, Рэч.). БАРКА'Н II м. морква. Бач, які сёлета баркан парос (Кіцын, Жлоб). БАРКА'Н III м. байструк. Хоць у Мані баркан, а глядзіць яго старая лепей за свайго роднага (Івашкавічы, Петр.). Параўн. байстручок I. БАРЛЯ'ЧЬІ толькі мн. боты (гумавыя). Гэта боты гумавыя жанОчыя. Дай-ка, дзеткі, мае барлячы (Зарэчча, Жлоб.). БА'РС м. палка (з тоўстым кинцом). Барсам што-нібудзь забіваюць (Халочча, Чач.). БАРСУЧО'К I м. барсук. Гайсануў барсучок у нору (Забалоцце, Б.-Каш.). БАРСУЧО'К II м. кавалак дрэва (для лучыны)* Сямён, прынясі з лесу хоць барсучок (Яланы, Светл.). БАРСЯНЯ/ м. барсучанё. У барсучыхі малое барсяня було (Навінкі, Калінк.). БАРУЗДА' аг., тое, што балбатун. Барузда ты. Ужэ надаела слухаць бабскія плёткі (Амельна, Раг.). Параўн. балбодька, балматун. БАРУ'СЕЧКА м. баран. Барусечка наш чорненькі, лобік жа ў цябе беленькі (Касцюкоўка, Гом.). БАРШЧАВГК м. грыб (стары). У бары я ўзяла некалькі вялізных баршчавікоў (Хвойнае, Хойн.); Капуста з баршчавікамі сухімі смачная. (Зарэчча, Жлоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балматўн, барашак, барбацеідь, барздуха, барлячьі, барсяняі, барўсечка, кйнцом
13 👁
 ◀  / 106  ▶