СУХАПАФАМ прысл. Недарэчна. Ён загінуу сухапарам — вот дурак. Чырвоная Паляна Чав.
СУХАРОК м. Падгарэлая бульбіна. Мае дзеці аж ганяюцца за сухаркамі. Заполле Шкл.
СУХАРЭБРЫИ прым. Вельмі худы. Такі ўжэ сухарэбрый мой меншы — ні знаю, чым яго й карміць. Кляшчоўка Глуск.
СУ'ХЛІК м. Лядзяш. Дзеці зьбівалі са стрэх сухлікі, а потым смакталі. Заходы Шкл.
СУХМЕ'ЛЬНЯ ж. Ёўня. Пакладзі снапы ў сухмелъню, а я патом абаб'ю. Вялікія Амхінічы Чав.
СУ'ШКІ мн. Смажаная бульба. Сушкі дужа смачныя сяньні былі ў нас. Бабровічы Маг.
СХОД м. Апошняя фаза месяца. Можа сходим што й зьменіцца. Мхінічы Красн.
СЦЕ'НКА ж. Сцежка, пратоптаная паміж двароў. На сьценцы карову пасець шчэ яна. Заполле Шкл.
СЦЯННЬГИ прим. Насценны. Сьцянныя часы спорціліся. Сялец Бых.
СЦЕНЬ м. День. С касьцей, з машчэй злую сьцень выбіраю (з замовы). Заполле Шкл.
СЦГПЛЫЙ прым. Гаспадарлівы. Атмалку Сьцёпка наш сьціплый быў: рабіць стараіцца, ні то што іншы цяп-ляп, абы-як. Новая Добасна Кдр.
СЦЯКЛЯ'НКА, СЦЯКЛГНА ж. Лямпавае шкло. Пачысьці-ка ты ўжо сьціклянку, а то нявідна нічога. Рымінка Чав. Лопнула сьцякліна, наверна, узяліся карасіннаю рукою. Сухары Маг.
СЦЯРЭЖЧ незак. Вартаваць. Мой цяпера сторажам работаіць — кароў сьцярэшч нада кожный дзень. Заполле Шкл.
СЫБОТА ж. Субота. У сыботу ужо й сам гаспадар прыедзе. Цяхцін Бял.
СЫЙЦГЦЦА зак. 1. Сысціся. 2. Пажаніцца. Нашага Івана дочка сыйшлася с Пітраковым сынам — вот ета пара! Боркі Kip.
СЫЛАПАЙ м. Балбатун. У етага сылапая нішто не затрымаецца на языку. Заполле Шкл.
СЫ'РАВАТКА, СЫ'РВАТКА, СЫ'УРЫТКА ж. Сыроватка. Праснакі я пяку на содзе i на сыраваццы. Цяцерын Кругл. На сырваццы харашо бліны печ. Галоўчын Бял. Ладык нада спеч на сыўрыццы. Ляхаўшчына Чав
Дадатковыя словы
абабю, сухмельня, сценка, сцяклянка, сыраватка, сырватка, сыурытка
22 👁