Старонка 91
◀ / 129 ▶
СМЯЦЦЁ н. Смецце. Сьмяцьцё сабяры ў фартух. Цяцерын Кругл. СНАДНІ прысл. Добра. Снадні табе, як у цябе ёсць матка. Давыдавічы Бых. СОЎКАЦЦА незак. Ісці па глыбокаму снегу правальваючыся. Чаго ты так соўкыйісься, ступай астарожняй. Заполле Шкл. СОЎКАЯ ДАРОГА спалуч. Дарога, занесеная снегам. Цяшка езьдзіць па соўкай дарозе. Заходы Шкл. СПАННІЦА ж. Спадніца. Надзень сваю новую спаньніцу — у госьці ш ідзём. Дзедава Бых. СПАРЫШКА ж. Двайны колас, спарыш. Раней як найдуць спарышку, то зразу нясуць карові ці аўцэ. Заполле Шкл. СПЛЯСНУЦЦА зак. Распачаць бойку. Спляснулісь хлопцы — ледзь разнялі іх. Заполле Шкл. СПОДАК м. перан. Юшка (у печы). Штосьці ўгарна, наверна, закрылі сподак. Капані Чав. СПОДКА ж. Вязаная рукавіца. Звяжы Мішу споткі. Мацееўшчына Маг. Мама навучыла мяне вязаць споткі і пальчаткі. Машанакі Маг. СПОДНІК м. Жаночая ніжняя спадніца. Забяры мой там споднік на плоці. Дзікае Глуск. СПРЭГЧЫ зак. Пражыць, смажыць. Сяньні ны вячэрю спрягу грібоў. Рымінка Чав. СПЫТЫВАЦЬ незак. Каштаваць, смакаваць. Спытывай суп, можа солі ні хватаіць. Боркі Кір. СРОСТВА н. Сваякі. На памінкі ўсё сроства сышлося. Ветрынка Бых. ССЫПНІК м. Драўляная бочка, у якую ссыпаюць збожжа. У нас цяпер няма такога ссыпніка, мы нічога зь зернавых ня сеем. Галоўчын Бял. СТАВЕНЧЫК м. Пасуда для малака. Пастаў ставенчык у суднік. Барысаўка Клім. СТАЖОК м. перан. Зімовая шапка. У мяне ёсць добрый стажок, але ні нашу, ні модный січас. Мацееўшчына Маг. СТАЛЕТНІК м. Альяс. Еты стулетнік у мяне ўжо восьмы гот. Тажылавічы Бабр. СТАНАВІЦЬ незак. Будаваць. Ужо на тэй гот нада новую хату станавіць. Кашалёўка Касц. СТАНКЛІДА аг. іран. Высокі хударлявы чалавек. Вунь зноў пайшла станкліда. Лазовіца Кам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 129 ▶