СКРЫСЕ'ННЯ н. Нядзеля. Скарэй бы скрысеньня, ныдаела работаць пыд дажджом. Устаннае Слаўг. СКРЭБЦІ незак. Часаць (лён). Пасля тропкі лён скрабуць на грабёнцы. Сялец Бых. СЛАБУ'Н ж. Слабы чалавек. Гэткі ты слабун, a яшчэ мераесься сілай! Кароўчына Гор. СЛЕ'ПКА ж. Невялікая газоўка. Запалі сьлепку, сьвету сяньні ня будзець. Галынец Маг. СЛЁЗКА ж. Хатняя кветка. Мая слёска такая пригожая. Абідавічы Бых. СЛОН ж. Услон. Ён сядзеў на слоне ŭ расказваў npa сваё жыцьцё. Заазер'е Бял. СЛОНЕЦ ж. Доўгая невялікая лаўка. Ты сядай на слонцы. Мацееўшчына Маг. Садзіся хоць на слоніц. Жаліжжа Красн. Васёк, зьляціш с слонца. Каменка Крыч. СЛКУНЯ otc. Сліна. Нешта ў мяне сяньні сьлюня цячэць i цячэць. Цяхцін Бял. СЛЯНЕ'Ц ж. Невялікая рыбка. Іншы раз у нашай рэццы трапляецца сьлянец. Зацяцерка Кругл. СМАЖОНІКІ мн. Смажаная бульба. Я вельмі люблю смажонікі. Сілічы Касц. СМАЛЮТА ж. Пацук. Тут завялася ні адна смалюга. Скураты Кругл. СМАЛЯЖ м. Кавалак смалістага дрэва. Пыкладу смыляк пад дровы, дык ураз зыгарыцца. Заполле Шкл. СМЕ'ТНІШЧА н. Сметнік. Можа, етый твой нож на сьметнішча выкінулі — тут німа. Заполле Шкл. СМЕХАТУ'Н ж. Чалавек, які можа насмяшыць. 3 етым сьміхатуном весіла ўсягды. Заходы Шкл. СМОЛКА ж. перан. Малако, якое дае карова перад дяленнем. С смолкі можна й малодзіва зварыць. Кляшчоўка Глуск. СМОРАД ж. Смурод. Надзелыла ты цэлую хату сморыду, наверна, рана юшку зачыніла ў печы. Лудчыцы Бых. СМЬГКАЦЬ незак. Прасці. Будзем кудзелъку смыкаць. Зацяцерка Кругл. СМЯЛЯЖ ж. Смелы чалавек. Съмяляк ты на словах, а ні на самым дзелі. Сялец Бых. СМЯТА'НШК ж. перан. Чалавек са слабым здароўем. Што 36 ім бароцца, са сьмятаньнікам етым. Ciлічы Касц
Дадатковыя словы
заазере, скрысення, слепка, слянец, сметнішча, смехатун, смятаншк
1 👁