Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
буду дзелаць бочку. Ворліна Кліч. Рэшчыкам выразаюцъ дно. Кляшчоўка Глуск. РЭЗЬ ж. Сечка. Ці нарезуў ты резі карові? Рымінка Чав. С САВОК м. Прылада для збірання смецця. Вазьмі савок за печкыю i сьмяцьцё ўзгарні. Немерка Гор. САДЖА'ЛЬНЩА ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. Вышла на поле сорак саджальніц, раз-два й пасадзілі. Галоўчын Бял. САДЗГЛКА ж. Цадзілка. Дзе б ета марлі купіць ны садзілку, а то старыя саўсім пыжаўцела. Высокае Клім. САДКУ'ЛЬ прысл. Адкуль. А вы саткуль будзяце? Кароўчына Гор. САЖЭНЬ м. 1. Сажань. 2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў. У нас сажэшом поля меряюць. Вусце Чэрык. САКА' ж. Асака. Пайду сакі накашу трохі на пасьцілку. Раманаў Красн. САКАТА'ЦЬ незак. перан. Смяядца. Во сакоча дзеўчына, дык сакоча. Смолкі Касц. САМАПГСКА ж. Аўтаручка. Hi дувай яму пісаць сымапіскай, ён i так плоха пішыць. Рымінка Чав. САМАПРА'ЛКА, САНАПРА'ДКА ж. Калаўротак. Дзе ета наша самапрялка закінулысь? Еўдакімавічы Шкл. Мы яшчэ цяперацькі на санапряццы ніткі прадом. Сялец Бых. Сёліта лён харошы, а мыя сыныпрятка нійспраўная. Тратны Вугал Клім. СА'МА РАЗ прысл. Якраз, як след. Шапка мне сама рас падыходзіць. Паташы Гор. САМАРОБКА ж. Папяроса, зробленая ўручную. У нас адзін стары робіць такія ўдалыя самаропкі, як хвабрычныя. Сіманавічы Глуск. CAMATKA'HKA ж. Спадніца, пашытая з саматканага палатна. Свайго зьдзелія спадніца была — сымытканка, ізь льну. Батунь Маг. САМДЗЕ'ЛІ прысл. Сапраўды, на самай справе. Ніна, няўжо самдзелі ты кінула ў школу хадзіць? Давыдавічы Бых. САПСЕ'ЦЬ зак. груб. Састарэць. Наш сабака саўсім e
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

camatkahka, саджальнща, садкуль, сакатаць, самапралка, санапрадка, сапсець
1 👁
 ◀  / 129  ▶