А
АББІВАЦЬ незак. Абмалочваць (уручную). Сяньні аббіваюць ячмень. Шаламы Слаўг.
АББІЦЬ зак. Абмалаціць (уручную). Калі-то я сёліта аббіў жыта? Галоўчын Бял.
АБГАВОРЫЯ ж. Абгавор. Цяперіцька будзіць ужо абгаворія на ўсю дзяреўню посьлі такой сварькі. Рымінка Чав.
АБГАЛАШЫЦЬ зак. Абтрэсці. Ат суседавых дзяцей адбою німа, увесь сад абгылашылі. Цітаўка Клім.
АБГАРАЖЫВАЦЬ незак. Абгароджваць. Скора ўжэ пысіўная, нада гарот абгыряжувыць, старыя прясла нікуды нягодна. Кавалёўка Клім.
АБГРАБСЦІСЯ зак. Задаволіцца ў самай высокай меры. Абгрябліся ў етым гаду маліныю. Журбін Касц.
АБДЗЕЛАЦЬ зак. Абкідаць край (абвязаць, абшыць, зарубіць). Абдзелый мне платочык крючком. Рымінка Чав.
АБДЗЁР м. Ачышчаны ад кастрыцы і кудзелі лён. Пакінуў ён у мяне мяшок абдзёру і сам як утапіўся — трэцій дзень ня едзіць. Заполле Шкл.
АБДРЫПАНЫЙ прым. Зношаны, вельмі стары. У суматосі абдрыпаный пінжак адзела. Боркі Кір.
АБКАЛЯСАВАЦЬ зак. Аб'ездзіць, абхадзіць. Апкылісываў увесь горыт, анічога ні знайшоў. Зацяцерка Кругл.
АБКРЫВАЧКА ж. Вялікая хустка, якой абкрываюць плечы. Вазьмі апкрывачку, ато зьмерзьняш. Цяцерын Кругл.
АБЛІК м. Воблік, аблічча. Піріпужалі сыбакі нашыга Ваньку — жывога абліку на нём нетуці. Асмолавічы Мсц.
АБМАХНУЦЦА зак. Памыліцца. Абмахнулысь, ні на
73 👁