ПОДРУБ м. Ніжнія вянкі ў зрубе. Тут надо новый подруб дываць вянцы на два. Заполле Шкл. ПОКАТ м. Франтон з бярвення. Покыт разьбіваюць, а ты стаіш. Заполле Шкл. ПОЛІЖАНЬ м. Палеглая збажына. У етым годзе вельмі многа поліжню, бо ўсё ўремя йшлі дажджы. Журбінская Буда Касц. ПОМАШЧ ж. Дапамога. Ат цябе, дачушка, нам ніякай помышчы німа. Кавалёўка Клім. ПОРСК1И прым. Хуткі. Які ты дужа порскій, мой сынок. Заполле Шкл. ПОСТАУКА ж. Надточаная частка падола (з ш тата матэрыялу). Іс-пыт плацьця постыўка відна. Тратны Вугал Клім. ПОХАД м. Месца над асеццю. Похад — дзе знаходзіцца печ, складзеная с камня, i яе топяць, кап высушыць збожжа. Давыдавічы Бых. ПОШАСЬ ж. Пошасдь. У нас цяпер ходзіць пошась нейкай страшной грыпы. Дзікае Глуск. ПРАЖМО н. Падсмажанае на агні калоссе недаспелага жыта. Люблю хадзіць у полі: мы там часта робім пряжьмо. Журбінская Буда Касц. ПРАЖОНКА ж. Смажанае сала. Надо ш, пряжонка саўсім згарэла. Бярозкі Хоц. ПРАЗДРАУЛЯ'ЦЬ незак. Віншаваць. Прыздраў сястру с празьнікум, абізацільна прыздраў. Кавалёўка Клім. ПРАЗЕ'ЛЛЕ: НА ПРАЗЕ'ЛЛЕ. Толькі для лякарства. Kyni мёду на празельле. Дзікае Глуск. ПРАЛУПІ'ЦЦА зак. пагардл. Паглядзець уважліва. Калі ня бачыш, дык пралупіся. Паташы Гор. ПРАМЫ' ЧАЛАВЕ'К спалуч. Чалавек, які гаворыць толькі праўду. Наш брыгадзір — чалавек прамы i добры. Сялец Бых. ПРАРЭЗКА ж. Пятліца. Кручок закшеш у пяцельку, a гузік у прярезку плотна. Вусце Чэрык. ПРАСЕ'СЦЬ, ПРАШЭСЦЬ ж. Саматканы кавалак палатна (прыкладна 30 см). Мама, я ататку прасесьці зь дзьве i пайду на гарот. Бабровічы Маг. Яна ататкала прашэсць дый кінула. Горкі Чэрык. ПРА'СЛІЦА ж. Прасніца. Раньша маладая дзеўка сядзела за прасьліцай i прала. Паташы Гор. Січас прасьліца на хаце: ні прадзём. Еўдакімавічы Шкл
Дадатковыя словы
праздрауляць, празелле, пралупіцца, прасесць, прасліца
1 👁