Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
НАПРА'ТКА ж. Вопратка. I напрятку якую нада справіць к зіме. Каўшова Мсц. Ізвесна, якая ў дзяреўні нупрятка. Вусце Чэрык. Ныпрятка дзюжа ж дырыгая. Журбін Касц. НАПЭТАЦЬ зак. Накласці, напакаваць. Анюта напэтала цэлы мех бульбы. Боркі Kip. НАПЯ'ЛІЦЬ зак. Адзець, абуць што-н. цеснае з цяжкасцю. Куды ты ныпяліў ны сваю лапу спотку? Заполле Шкл. НАРОШНІ, НАРОШНЯ прысл. Назнарок. Калі ты мяне ні пускаіш, дык пайду нарошні. Сухары Маг. Ён нарошня ні зайшоў за мною, каб я тут пабыла йшчэ. Заполле Шкл. НАРУ'ШНІК м. Манжэта. Дарожай таму, што нарушит шарсьцяныя. Сялец Бых. HACA'K м. Насок, пярэдняя частка ступні. Даць насака — значыць ударыць наском. Кляшчоўка Глуск. HACE'HKA ж. Старая бульбіна, выкапаная разам з маладой. Насенку ж ні бяры. Галоўчын Бял. НАСТОЙНІК м. Пасудзіна для адстойвання малака. Настойнікі намыла, а больш нету чаго дзелыць. Дубна Слаўг. НАСУРНГЦЬ зак. Нахмарыць. Нешта насурніла каб дошч ні пайшоў ны нашу бульбу. Рымінка Чав. НАСЦГЛЬ м. Насціл. На нашым мосьці насціль ні прібітый. Вепрын Чэрык. НА'СЬКІЙ займ. Наш. У наськім баку праходзяць дажджы часьцей. Цяцерын Кругл. Наській брыгадзір саўсім паехаў у горат. Лудчыцы Бых. НА'ТМЫЧ прысл. Дагары. Пакыўзнулыся на льду ды натмыч пыляцела. Рымінка Чав. НАУГОЛЬНІК м. Паліца ў кутку, дзе стаіць кухонная пасуда. Ты крушку шукаіш? Йна ны наўгольніку стаіць. Бярозкі Хоц. НАЦІ'НА ж. Бульбоўнік. Бульба ўся пашла ў націну. Заполле Шкл. НАЧЛЕ'ЖКІ мн. Вячоркі, начлег. Я часта хадзіла ў начлешкі. Касц. НА'ПІА ж. Кіслае малако. Перакуліў гарлач нашы. Скураты Кругл. НЕ'БА н. перан. Скляпенне ў печы. У нашай печы неба высокае. Сялец Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hacak, hacehka, напратка, напяліць, напіа, нарушнік, націна, начлежкі
1 👁
 ◀  / 129  ▶