Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
НАБГРКА ж. Самаробная пасудзіна (з кары вольхі ці бярозы), у якую збіраюць ягады. Я набірку, зь літар, чарніц ныбрала ля самай дарогі. Заполле Шкл. НА'БРАДЗЬ, НА'ВАЛАЧ ж. зб. абразл. Чужыя людзі, перасяленцы. У скрысеньня ў нас была поўная хата набрадзі. Сідаравічы Маг. Сваіх мала тут было, адна навалач. Бярозаўка Глуск. НАБРУ'ХАЦЬ незак. Набухнудь. Сьнех так ныбрюх, што як толькі аступіўся з дарогі, дык поўныя калошы ŭ ныбраў. Немерка Гор. НА'БРЫДЗЕНЬ м. Невядомасць, бяда. Адкуль ета набрыдзень на маю галаву? Хвойніца Кдр. НА'БЫЦЬ пабочнае слова. Мабыць. Набыць, дождж будзе, глядзі, як нахмарыла. Бярозаўка Глуск. HABE'CA ж. Завеса, пятля. Навесы змазаць нада, кап не рыпелі. Заходы Шкл. НАВОНЫ прым. Новы, свежы. Навоны чалавек пысяліўся ў вёсцы. Рымінка Чав. НАВОРЫШЧА н. Знаходка, выпадак. Hy ŭ прігожую ш ты хустку купіла, ета наворішча табе. Рымінка Чав. НАВУ'ЗНІК м. Булей для лоўлі пчаліных раёў. Во ета навузнік так навузнікі Вусце Чэрык. НАВУРЗАПОНІЦЬ зак. Няўмела прыгатаваць отраву. Ты нешта сяньні навурзапоніла, што я сам ні найму, чаго сюды трэба. Заполле Шкл. НАВУ'ЧНІК м. Шматок скуры, прышыты на аброць, каб конь не бачыў, што робідца збоку. Конь баіцца машын, таму патрэбна надзець навучнікі. Заходы Шкл. НАГАРУ'СЦІЦЬ зак. Нагрувасціць. Нагарусьціць гэтага хламу, што ні прайсці. Кляшчоўка Глуск. НАГРУ'ДНІК м. Вышытая на грудзях частка кашулі. Бабуля наказала сваю кашулю з нагруднікам i naлікамі на рукавах. Заходы Шкл. НА ДАЛОУКАХ сналуч. На падлозе, на зямлі. Вунь на далоўках жук ноўзае — глядзі, дзетка. Рэкта Гор. НАДА'ЮСЬ, НАДОВІЧЫ прысл. Не так даўно, нядаўна. Надаюсь стреціў я свайго знакомага чалавека на ночці. Касц. Надовічы нріехаў яе сын у госьці, во ўжо радысьці было. Бярозкі Ход. НАДЗЕ'ЖНІК м. Абрус, якім накрываюць хлебную дзежку. Надзежнік памыць ужо нада. Сялед Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

habeca, набрадзь, набрухаць, нагарусціць
7 👁
 ◀  / 129  ▶