МАЖА'РКА ж. Брычка. Ни мыжарцы пад'ехаў старшина i давай біседуваць. Рымінка Чав. МАЖДЖЭР м. Маленькая ступка. Пазыч мне мажджэра. Дзікае Глуск. МА'ІЦЬ мадальнае слова. Мабыць. Сяньні, маіць, дошч будзіць. Рымінка Чав. МАКАБГННЕ н. зб. Каліўе маку. У етым гаду мыкабіння было як ніколі, а маку слаба. Лапаўка Касц. МАКСОНІХА ж. Злосная жанчына. Во максоніха, ні разу ні скажи ёй нічога, вечна зьліцца. Елавец Ход. МАЛАВУ'МНЫЙ прим. Дурны, пусты, недалёкі. Усе дзеці як дзеці, а старейшая дачка малавумная, як i нарадзілася. Сялец Бых. МАЛАДЗІ'ЧКА ж. перан. Бульбасаджалка. Даўней бульбу два тыдні сеялі, а цяпера маладзічка за два дні спраўляецца. Лежнеўка Маг. МАЛАДНЯ7, МАЛАННЯ7 ж. Маланка. Маладня пасьледні дуб запаліла. Ніканавічы Бых. Як толькі заблішчэла малыдня, мы пачалі бягом бегчи. Скураты Кругл. Сяньні ноччу дужа блішчэла мылыньня. Ігліца Бял. Маланъня жиг ди жиг. Чырвоная Слабада Бых. МАЛАХОЛЬНЫЙ прим. Неразумны, легкадумны. 3 етага малахольнага усе сьмяюцца. Заходы Шкл. МАЛАЦВІЖ м. Малацьбіт. Ідзі-ка малацьвікоў пазаві, нада ж ужо малаціць. Вусце Чэрык. МА'ЛЕЦ м. Хлопец-падростак. Етый маліц пабег на рэчку, а яго шукаюцъ. Вусце Чэрык. Мальцы, ідзіця дамой. Сялец Бых. МАЛЕГАЦЬ незак. Угаворваць. Скора прыдзе i стане малёгаць i малёгацъ, надаеў, як горкая рэцька. Дзікае Глуск. МАЛЁУНІЧАК м. Маленькі гаршчок для малака. Малёўнічак малака наліла, хлеба палажила — што яму больш нада? Заходы Шкл. МАЛОЗІВА н. Малодзіва. Шчэ нільзя мылако есць: малозівым пахнець. Рудня Слаўг. Малозіва ў нас ніхто ня хочыць есьць, нада сьвіньням выліць. Ляхаўшчына Чав. МАЛОЧНІК м. Першы зуб у дзіцяці. У майго Віці сталі малочнікі праразацца на першим годзі. Цяцерын Кругл. МАЛОШНЯ, МАЛОШНАЯ ж. Малочны завод. Мыя дичка работыіць каторый год у малошні. Старынка
Дадатковыя словы
мажарка, малавумный, малец, падехаў
1 👁