КУ'ЛЬКА ж. Снежка. Пагода сяньні ладная, й дзеці на вуліцы гуляюць у кулькі. Еськаўка Гор. КУМАНЁУКА ж. Хустка. Сват мне падарыў харошую куманёўку. Рэкта Гор. Я маю куманёўку, такую красівую, у цьвяточкі i ў балонычкі. Каменка Гор. КУПЕ'ЛА ж. Балацявіна. Поўную купелу наліў дошч вады. Чырвоная Паляна Чав. КУ'ШНА ж. перан. Куст бульбы. Чиста капаем бульбу, ніводнай купіны ня знойдзеш. Цяцерын Кругл. КУ'ПЧА ж. Куплены ўчастак зямлі. На купчы жылі тут адны сьперва, а потым многа насялілась. Нічыпаравічы Шкл. КУРА'ПА ж. Жаба. Вясною ў балоці куряпы квакыюцъ. Бярозкі Хоц. Што ты тут топчысься, як курапа? Крычаў. Курппы, наверна, пірід дожджам рыскрічалісь. Шаламы Слаўг. КУРА'ПШК м. Сажалка, у якой жывуць жабы. Зыгані ты вутак у курапнік — ніхай там жыруюць. Забычанне Касц. КУРДОПА ж. Бульба. Курдопа сёліта ўрадзіла добра. Рэкта Гор. КУРДОПНІК м. Бульбоўнік. Насячы сьвіньням курдопніку — хай ня выюць. Паршына Гор. КУРГА'Н м. перан. Гурба. Цэлыя курганы сьнегу намяло — ох, i зіма сільная сёліта. Заходы Шкл. КУРОПА ж. зневаж. Няўдалая жанчына. У сякая куропа сябе хваліць — другім жа нет за што. Паршына Гор. КУ'РТА ж. Куртка. Пашылі мне курту с кароткімі рукавамі — рукі мёрзнуцъ. Ігліца Бял. КУ'РЩК м. Жакетка. Бач, які спрытны курцік надзела — проста красавіца. Паршына Гор. КУРЦЫ' мн. Петлі для вяровак у лапцях. Лапці крепкія, а курцы пыатырвалісь. Бярозкі Хоц. КУРЧ м. зневаж. Неахайны чалавек. I етый старый курч некуды папёрся. Радзівонаўка Гор. КУРЧЫ'НА ж. Шост каля печы. Уськінь гэта лахадырья на курчыну. Скураты Кругл. КУРЯ'К м. Курыны памёт, Цяперяцькі ні сабіраем пачаму-йта курьяку. Вусце Чэрык. КУСА'ШК м. Недаедзены кавалак хлеба. Гэта ён еў, яго кусанік. Чырвоная Слабада Бых. КУФА'ЙКА, КУХА'ЙКА, КУХВА'ЙКА, КВУХВА'Й4. Зак
Дадатковыя словы
квухвай, кулька, купела, купча, курапшк, курта, курчына, курщк, куряк, кусашк, куфайка, кухайка, кухвайка, кушна
1 👁