КОЛАМАЗЬ ж. Падмазка для калёс. Дзе ты ўжо вымазылась у колышась? Вусце Чэрык. КОЛАТ м. Палка, якой палохаюць рыбу i заганяюць у сетку. Нясі-ка быстрей колат сюда, шчука папалася. Бабровічы Маг. КОЛІЦА ж. Ваколіца. Чые йта дзеці пабеглі на коліцу? Рэкта Гор. КОЛКІЙ прым. перан. Капрызны, злы. ён заўсёды такі колкій, мой сусед, наго ні знаю. Сялец Бых. КОНУС м. Капец бульбы. На зіму зыкапалі два конусы бульбы — харашо штоб усё абышлось. Сідаравічы Маг. Сягоньня ў нашай брыгадзі зьдзелалі два конусы бульбы. Давыдавічы Бых. КОНЬ м. перан. зневаж. Здаровы высокі мужчына. Куды ужо етый конь пабех, ці ні сабакам сена касіць? Радзівонаўка Гор. КОПАНЬ ж. Абгароджаная сажалка для замочкі канопляў. Hi чапай маю копань, я сама буду пасканьня мачыць. Давыдавічы Бых. КОПТАРАМ прысл. 3 верхам. «Многа назбіралі грыбоў?»—«Коптарам карзіну». Рэкта Гор. КОРХВА ж. Кошык, карзінка. Калі паедзіш у горыт, бярі ў мяне корхву. Каменка Крыч. КОСЫ мн. Кукурузныя рыльцы. Як наліваюцца пычаткі, то косы мяккія яшчэ, як пасьпеюць, то яны ссохнуць. Вусце Чэрык. КОУБА ж. Страва з дранай бульбы. Табе зьдзелаць сяньня коўбы? Заполле Шкл. КОУРАТЫ мн. Вароты. Закрывай коўраты, а то сьвіньні ўлезуць у грады. Тратны Вугал Клім. Зачыні коўрыты, а то вечкі зьбягуць. Касц. КОЦЬВША ж. Нізке месца ў лесе. Я сабе на коцьвінах назьбіраў троху сена. Давыдавічы Бых. КОШ-КОШ-КОШ выкл. Падзыўныя словы да каня. Заполле Шкл. КОШКА ж. перан. Матыка. Бяры кошку i ідзі капай бульбу. Ветрынка Бых. КРА'ЕЦ м. Акраец. Атреж мне кра'щ хлеба. Бярозкі Хоц. КРА'ЖНІК м. Сасновы лясок. Ідзе ты ягат назьбірала? У кражніку, за хермай? Палянінавічы Бых. КРАЙ прысл. Вельмі патрэбна, трэба. Мне край нада купіць бахілы сыну. Рэкта Гор
Дадатковыя словы
кращ
1 👁