жанчына. Іна тыкая калода, што чуць ходзіць. Радзівонаўка Гор. КАЛУПА'ЦЬ незак. перан. Вязаць. Кулупаю ўжо два дні етыя карункі. Крычаў. КАЛЮ'ЧВІНА ж. Глыбокая канава на дарозе, прарэзаная коламі. Бывав так трасе на калючвінах, што не ўседзіць на возе, а на машыне січас ходзь бы што. Заходы Шкл. КАМАШЬГРКА ж. Шарсцяная хустка з махрамі. Шоўкам камашырку вышывала, думала, уладжу свасе. Паршына Гор. Сяньні ў крамі былі кумашырькі красівыя. Бярозкі Хоц. КАМЛЮШОК м. Сцёрты венік. Мост націраць будзяце камлюшком во етым. Заходы Шкл. КАМСА'ЦЬ незак. Моцна біць, лупцаваць. Кымсаў ён яго, думалі, што заб'ець, но нічаво. Каўшова Мсц. КАМЯНОК м. Выступ у печы над камінкам. На камянку ляжаць рукавіцы. Галоўчын Бял. Кот зыбраўся ны кымянок, наверна, марос будзіць. Ляхаўшчына Чав. Кот ліжаў усё ны кымянку, a цяперя ні знаю, куды зьбех. Елавец Хоц. КА'НТЫР м. Бязмен з двума рьічагамі. Сена ў нас кантырам вешаюць. Заполле ІІІкл. КАНЧАРЬГ мн. Далёкае i дрэннае поле. Зыгнаў скаціну ў самыя кынчары. Святазер'е Мсц. КАПАНГЦА ж. Матыка. Кыпаніца мая ў Алёны. Лудчыцы Бых. КАПАНГЧЫЦЬ незак. Апрацоўваць зямлю матыкай. Ці кыпанічыла ты сваю скураспелку? Заполле Шкл. КАПЮШОНА ж. Капюшон. Некалі капюшона ў модзі була. Як купіў мне бацька мой пакойны капюшону, дак yce завідувалі. Кляшчоўка Глуск. КАРА'УКА аг. перан. Неахайны, неакуратны чалавек. Спрадвеку яна такая караўка. Сялец Бых. Мая сусетка тыкая кыряўка, свет ні сьвяціў. Немерка Гор. КАРАЛЁУКА ж. Сорт бульбы. Кыралёўка — дык дужа харошыя бульба. Высокае Клім. КАРАПАЛПКА ж. Выязныя сані. Старшыня некуды рана-рана ў кырыпашцы паехаў. Заполле Шкл. КАРГОЗЛІК м. зневаж. Слабы, невялікага росту чалавек. Ці ты ні знаіш етыга каргозьліка, як нап'ецца, дык усё вышапрудзіцца. Радзівонаўка Гор
Дадатковыя словы
забець, калупаць, камсаць, караука, напецца, святазере
2 👁