Старонка 42
◀ / 129 ▶
кыйстра ляціць. Заполле Шкл. Сколькі кастры ўжо выляцела, а ільну ня відаць. Вусце Чэрык. КАКОЦЦЕ н. Сучча. Каб жа яны толькі яблыкі рвалі, а то ш с какоцьцем ламаюць. Сялец Бых. КАЛАКАЛУХА, КАЛАКАЛУША ж. Чаромха. У садзе расьцвіла калакалуха, нада букет хоць сарваць. Сухары Маг. Нулумай букет кылыкалушы ў хату. Шаламы Слаўг. Калакалуша цьвіце пахучым дужа. Загор'е Бых. КАЛАМЫТКА ж. Панос. А ніхай цябе кыламытка гыняя, калі ты курей пырызгыняў. Шаламы Слаўг. КАЛАНДА ж. Невялікая колькасць чаго-н. Ні падзелюць ужо кылынду тую, сьмех ажно бярець. Шаламы Слаўг. КАЛАНТЫР аг. Папрашайка. Ну й сыбралісь кылынтырі: просюць і просюць, як свайго нетуці табаку. Шаламы Слаўг. КАЛАСАВАННЕ н. Дробная салома. Каласаваньня палажы за хатай. Галоўчын Бял. КАЛАСІЦЦА незак. Каласавацца. Як красіва каласіцца жыта. Галоўчын Бял. КАЛАТОЎКА ж. перан. Жанчына, бойкая на язык. О, гэтая калатоўка ўсё ведаець. Лазовіца Клім. КАЛАШМЭТ м. Чалавек з кудлатымі валасамі. Насупраць нас жывець дзет-калашмэт. Заходы Шкл. КАЛАШНЯ, КАЛАШАВІНА ж. Калашына. У штанах парваліся калашні, так і ходзіць. Заходы Шкл. Кылашню аптрыпаў усю. Цяцерын Кругл. Прайшоўся па етый гразі і ўсе кылышавіны зыляпыў. Высокае Клім. КАЛБАН м. Гладыш. Бярі вунь кылбан стаіць з малаком. Камёнка Крыч. КАЛЕКА, КАЛЕЧКА ж. Ёрш (рыба). Ураньні пойдуць калечак лавіць, с паўвядра прынясуць. Цяцерын Кругл. КАЛЕЎНІК м. Бульбоўнік. Трэба было і калеўнік прівесьці. Вялікі Бор Касц. КАЛІЎКУ прысл. Вельмі мала, трошкі. Можа п ты мне пазычыла п каліўку соды ў булкі. Вялікі Бор Касц. Прінясі мне каліўку вады папіць. Елавец Хоц. КАЛЛЁТ м. Верхняя спадніца. Кальлёт так ткуць: бяруць дзьве партныя і адну суконную нітку і піряплітаюць. Вусце Чэрык. КАЛОДА ж. перан. зневаж. Тоўстая, непаваротлівая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 129 ▶