Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
ЗГОНІНЫ мн. Адыходы пры ачыстцы зерня. Пры naланьні ляціць многа згонін. Цяцерын Кругл. ЗГЬГМЗІЦЬ зак. Скамячыць, скідаць што-н. у а дну кучу. Ну й што ты згымзіла ўсё ў кучу? Вялікі Бор Касц. ЗДАБРЭННЕ н. Угнаенне. Заўтрі дзеці пойдуць у сыўгас здабреньня сеіць пыт кукурузу. Вялікі Бор Касц. Мы сяньні цэлый дзет сеялі здабреньня. Звянчатка Клім. ЗДАГА'Н м. Шклянка. Налъе здаган, сядзіць, чакае, калі усе разам вазьмуць. Старая Добасна Kip. ЗДАРАВЕ'Ц м. Здаровы чалавек. Хіба такога здараўца хвароба возьмець? Нічыпаравічы Шкл. ЗДЗЕ'ЦЦА зак. Распрануцца. Надзівайсь цяплей, а там зьдзенісься i будзяш у руках кажух трымаць. Боркі Kip. ЗДУ'ХІНА ж. Талія. I што іна пашыла зы плацьця сабе, дайжа й здухіны ня відна. Вялікі Бор Касц. ЗДЬГКЛЯ аг. зняваж. Худы, хваравіты чалавек. Ты ўжо ходзіш, як здыкля. Боркі Kip. ЗЕЛЯЗНКК, ЗЕЛЯЗЬНЯ'К м. Рыдлёўка. Кромі зілізьніка нічога пад рукамі ні было. Каўшова Мсц. Зілізьніком бульбы аткапала. Сідаравічы Маг. Бярыця зілізьнякі, пойдзім канаву капаць. Палянінавічы Бых. Ускыпай там зілязьніком астарожна. Рымінка Чав. ЗЕР м. Слабае святло. Зер паявіўся толькі ў крайняй хаці. Нядашава Маг. Павяліч-ка зер у лямпе. Кульшычы Слаўг. ЗЕ'РЫЦЬ незак. Свяціць слабым светам. Кнот ні дыстаець красіну, дык i цяпло такоя, чуць зеріць. Рымінка Чав. ЗКРАЦЬ незак. Глядзець. Зіраю, зіраю, a потым зір а немцы ўжо ў двор ідуць. Заазер'е Бял. ЗЛІНЯ'ЦЬ зак. перан. Схуднець. Я к стала дыяркайу дак зьліняла. Чырвоная Слабада Бых. ЗЛЬЕДНЯ ж. Ліхадзей, скнара. Ета злыдня нічога ні дасьць. Крычаў. ЗЛЯГЧА'НЫ прым. Кастрыраваны. Зліхчаныя пыры-г сяты луччы тады растуць. Заполле Шкл. ЗЛЯКНУ'ЦЦА зак. Спалохацца. Яшчо летась зьлякнуўся мой маліц i страціў апяціт. Заполле Шкл. ЗМЕ'ЦЩАЙ прысл. Знянацку. Нада ш, прібігаў к нам зьмецікуй, вот жа чалавек. Шаламы Слаўг. ЗМУ'СІЦЬ, ЗМУ'СЦІЦЬ, СМУ'СЦІЦЬ зак. Звесці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, здаравец, здзецца, здухіна, зелязьняк, зерыць, злягчаны, злякнуцца, зліняць, змецщай, змусціць, змусіць, смусціць
2 👁
 ◀  / 129  ▶