духавіну. Чачэвічы Бых. Як даў пад духавіну, дык думала ня выжыву. Сялец Бых. ДУЦА'К м. Чалавек, які ўмешваецца не ў свае справы. Ты як дуцак, усюды табе дзела. Елавец Хоц. ДУШНЯ'К м. Запечак. Пакладзі рукав'щы ў душняк, хай сохнуць. Асман-Касаева Бял. ДЬГБАЛА м. Высокі, няскладны чалавек. На гэтага дыбалу нічога ні купім, трэба ўсё шыць. Тажылавічы Бабр. ДЫ'ЛЯ ж. Неахайная жанчына. Дыля ета толька гуляіць, а ў хаце ні разу ні прібярець. Елавец Хоц. ДЫМАКУ'Р м. Дымар. Узяў дымакур i абыйшоў усе вуліцы. Во хуліган! Асман-Касаева Бял. ДЫ'ШЛА н. Дышаль, жэрдка, якая злучае перадок i заднюю частку калёс. Дышла ажно злымалысь, во ныгрузіў. Заполле Шкл. Е Е'ТА часц. Гэта. Ета ты ў грібы хадзіла? Лудчыцы Бых. Е'ТЫЙ, Е'НЫИ, Е'СТЫЙ займ. Гэты. У еным годзі ён у школу пойдзіць. Рэкта Гор. Ну во, што ж цяперя дзелыць зь етымі пырысятымі. Рудня Слаўг. А естый высокий — мой брат. Загор'е Бых. У ету вясну ідзець многа дажджоў. Бярозкі Хоц. ё, ЁСЬ, ЁСІТКА. ё с ц ь. У мяне ё цікавая кнішка. Ялізава Acin. Ці ёсь у цябе сьпічкі? Паршына Гор. Ёсітка ў цябе цяперя буракі? Каменка Крыч. ЁДКІ прым. Пранізліва халодны. Зімою выда на речкі ёдкыя. Бярозкі Хоц. ЁКНУЦЬ незак. Кальнуць, рэзка стукнуць (пра сэрца). Так спужалыся, што серца ёкнула. Кавалёўка Клім. ЁМАЧНІК м. Чапяльнік. Вырыш ты які-небудзь ёмычнік. Чапляёўка Гор. ЁРЗА аг. асудж. Неспакойны, непаседлівы чалавек. Сядзі ціха, ёрза, хоць бы рас спакойна пысядзеў зы сталом. Радзівонаўка Гор. ЁУНЯ ж. 1. Будынак, у якім труць лён. Раней у нас была ёўня для сушкі льна, а цяпера мы ня сушым, а як паднімім, дык яго ў Шклоў i пывязуць. Еўдакімавічы Шкл. 2. Лазня. Наша ёўня разбурылась, нету дзе naмыцца. Еўдакімавічы Шкл
Дадатковыя словы
еныи, етый, загоре, рукавщы
2 👁