ГРА'БАР м. Чалавек, які капае калодзеж. Цяпера грабыры нарысхват. Заполле Шкл. ГРА'ВІСТЬШ прым. Неўрадлівы, з сумесі пяску з гравіем (пра глебу). Усія гравістыя зімля ў нас ны чыгірёўскіх гародых. Высокае Клім. ГРА'ДКА ж. Рашотка, якая ставідда ў задок павозкі. Грятку ны вазку ў зялёный цьвет пыкрасілі. Вялікі Бор Касц. ГРА'ДКІ мн. Месца на печы, дзе можна пагрэцца. Ой, як я замёрс. Каб скарей пыд гряткі зыбрацца. Рэкта Гор. ГРА'ЗДА прысл. Вельмі, надта. Гразда сусетка зыдаецца сваім сынам. Чырвоная Слабада Бых. ГРАЗІ'ВЕЦ м. Балота, дзе можна касіць сена. Ды ты ж дзень i ноч валочыш сена з грязіўца! Вялікі Бор Касц. ГРАЗЮ'ЧА ж. Гразь. На вуліцы тыкая грязюча, што нівазможна йціць. Ныцыпляў грязючы ны сыпагі дый ходзіць пы хаці. Елавец Ход, ГРАК м. перан. пагардл. Няспрытны, някемлівы чалавек. Што ты, грак, стаіш? Ідзі дровы сеч. Радзівонаўка Гор. ГРА'КНУЦЦА зак. Ударыдца. Гракнулася аб лёт, што чуць пыднялася. Кляшчоўка Глуск. ГРА'КНУЦЬ зак. Стукнуць. Як гракну, дык паляціш адсюль. Кляшчоўка Глуск. ГРА'ХНУЦЬ зак. Энергічна паваліць. Бароліся, дык я яго так лоўка грахнуў. Нічыпаравічы Шкл. ГРАШАТЫ' мн. іран. Грошы. У каго грашаты ёсць, тэй жывець прыпяваючы. Зацяцерка Кругл. ГРУ'ДКА ж. Пярэдняя частка цела пчалы. А во ета грутка. Вусце Чэрык. ГРУДОК м. перан. Месца, дзе прымацоўваюць дошку для розных аб'яў. Ці ты быў на грудку? Дзікае Глуск. ГРУЗОК м. Цяжар, што цягне сетку ўніз. Прывяжы да сеці грузкі. Заходы Шкл. ГРУНЁМ прысл. Бягом, вельмі хутка. Грунём ніслася даетуль! Заброддзе Бых. ГРЫБА'ТЫЙ прым. Таўстагубы. Мае нешта панадуліся губы, во якій стаў грыбатый. Чачэвічы Бых. ГРЫБОУНІК м. Пірог, начынены грыбамі. А ў нас такого грыбоўніка ні пякуць. Галоўчын Бял. ГРЫБЬГ мн. перан. груб. Губы. Раздуў грыбы, як
Дадатковыя словы
абяў, грабар, гравістьш, градка, градкі, гразюча, гразівец, гракнуцца, гракнуць, грахнуць, грудка
1 👁