Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
ч ЧАБАТЬГ м. Боты. Чыбаты сабе купіў керзывыя, ды бальшэя. Бярозкі Хоц. ЧАКА' ж. Загваздка ў калёсы. Чака вылецела с кола, так доўга шукалі, аш сьцямнела. Чырвоная Слабада Бых. ЧАЛЕ'ШНІК м. Качарэжнік. Пастаў чапялу ў чалешнік, а сама адыдзіся ат печы. Чырвоная Слабада Бых. ЧАПЁЛКІ мн. Дзве звязаныя тонкія дошчачкі, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы. Пыдай-ка чапёлкі сюды. Мілаславічы Клім. ЧА'ПЛІК м. Вочап. Чаплік нейкій цяжолый зьдзелылі. Высокае Клім. ЧАПУРЫ'ЦЦА незак. Прыбірадца, прыхарошвацца. Хопіць чапурыцца табе, пара йсьці! Тажылавічы Бабр. ЧАПЯЛІ'ШНІК м. Чапяльнік. Hy ŭ зрабіў чыпялішнік! Журбінская Буда Касц. ЧАРАПА'НКА ж. груб. Галава. Учора мой Грішка дзе-та чыріпанку пабіў. Бярозкі Хоц. ЧАРАСЯ'К, ЧАРАСЯКОМ прысл. Напрасткі. Пайшлі мы чырысяк, прама пашлі, чырысяком. Зацяцерка Кругл. ЧАРОН м., ЧАРЭНА ж. Верхняя гарызантальная ча4 стка печы. Другі раз тэк нытаплю печ, што нільзя ліжаць на чарёні. Шаламы Слаўг. Чарэна гарачая, патсьцялі пасьцілку, а то сьпячэсься. Малы Асавец Маг. ЧАРЭПАЦЬ незак. Чэрпаць. Чарепый-ка ты мне, дзетычка, заду скарей, а то ўжо сілы німа цярьпець. Высокае Клім. ЧОРНЫ ПОЛ спалуч. Падлога, зверху якой будзе пакладзена яшчэ адна. Ведаюць у нас у вёсцы, што такое чорны пол, але не робяць яго. Сялец Бых, ЧОХ м. Чханне. Застыла, а цяпер будзіш вазіцца з чохым. Мілаславічы Клім. ЧУМА' БАЛОТНАЯ спалуч. перан. груб. Дрэнны чалавек. Глядзі, а то наробіць спраў етая чума балотная. Сялец Гор. ЧУ'НІ мн. 1. Тапачкі з тоўстых ільняных нітак. Двору трэба надзець чуні на ногі. Чырвоная Паляна Чав. 2. Самаробныя гумавыя галёшы. У грязныя надвор'я восіньню i вясной луччы носюцьца чуні. Нядашава Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворя, чапялішнік, чарапанка
5 👁
 ◀  / 129  ▶