Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (1981). Выпуск 1

 ◀  / 129  ▶ 
УПЯЧЬГСЯ зак. Надаесці; уесціся ў косці. Hy, i ўпяклася ш мне гэтая справа! Клетнае Глуск. УРАЗУВОР прысл. Уроскідку (араць). Я дак сёліта пыхаў свой участык уразувор. Высокае Клім. УРА'ННІ прысл. Рана, ранідай. Заўтра ўраньні бяльлё пажлукціць нада. Заполле Шкл. УРАСКІ'ДКУ, УРОСКІДЗЬ прысл. Уроскідку (араць). Нада, наверна, ета поля пыхаць ураскітку. Высокае Клім. Уроскіць пыпыхаў усё. Мілаславічы Клім. УРУ'НЬ ж. Рунь. Якая дружная ўрунь у етым гаду. Ясенка Красн. УСКАПАНГЧЫЦЬ зак. Ускапаць матыкай, капаніцай. Ускапанічыла ўсяго адну гратку. Забалоцце Бял. УСКЛА'Д прысл. Гуртам. Бульбу ўсігда ўсклад ceюць. Заходы Шкл. УСЛОНЕЦ м. Зэдлік. Лукаш, зьдзелай-ка ты ўслонец. Давыдавічы Бых. Услоніц злымаўся. Гадылё.ва Бых. УСТАРНАВА'ЦЦА зак. Усхапіцца. Што ты ўстарнываўся ні сьвет ні заря. Раманаў Красн. УСХОДНЯЯ ЗОРКА спалуч. Зорка, якая з'яўляецда перад узыходам сонда. Усходняя зорка ўзышла ўжо. Цяцерын Кругл. УСЯГДЬІ' прысл. Заўсёды. Я ўсягды ўспамІнаю яго з удзячнасьцю. Абідавічы Бых. УСЯ'ДЗЬБА ж. 1. Сядзіба. Папробуй з бабскай валовой усядзьбу дагледзіць. Рудня Слаўг. 2. Прысядзібны ўчастак. У яго ўсядзьба невялікая, дваццаць сотак. Журбінская Буда Касц. УТАПГЦЦА зак. Угарэцца. Пакуль утапіліся дровы, дык я ŭ спазьнілася. Заброддзе Бых. УХАДЗРЦЦА зак. 1. Ухадзіцца (з гаспадаркай). 2. перан. Памерці. Чуць ні ўхадзілася баба ад бегу. Зацядерка Кругл. УХВА'Т м. Злодзей, хапун. Той, большы, вельма ўхват, ужо ŭ санячкі ўхапіў. Александрия Шкл. УЦІРА'ЛЬНІК, УЦІРА'ННІК м. Ручнік. Вунь вісіць уціральнік. Устаннае Слаўг. Уціраньнікі січас ня тчом, а пакупаем. Высокае Клім. УЦЭЛА прысл. Без дарогі. Уцэла лезе ў сьнех. Чырвоная Слабада Бых. УЧКУ'Р м. Тонкая вяровачка з пянькі. Падвяжы ўчкуром свае штаныл ніхай ні зьязджаюць. Дзікае Глуск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецда, уранні, ураскідку, урунь, усклад, устарнавацца, усядзьба, ухват, уціраннік, учкур
4 👁
 ◀  / 129  ▶