Не сводить (не спускать) глаз — 3 вока не выпускаць = 3 ваччу не спускаць. Гл. 605, J208 942. Не сойти мне с этого места — Каб я з месца не ўстаў = Каб я з гэтага месца не сышоў - Каб я да гэтага месца прырос = Каб я дахаты не дайшоў " Каб я гэтак ночаньку святую пераначаваў і дзень святы даждаў (калі гэта няпраўда). Гл. 507, 1027, 1105, 1125, 1137, 1269 943. Несолоно хлебавши — Шылам патакі хапіўшы = Шылам гарачай кашы ўхапіўшы = Круп шылам наеўся = Торбу жаб прынёс (прывёз) = Быўшы, быўшы дый ідзі завыўшы = Прыйшоў, таўкача аблізаў дый пайшоў = Сліну каўтнуўшы = Як аблізаўшыся = 3 мілым ліхам = 3 квітам (з квітком).Гл. 1011 944. Нести (городить) околесицу (чепуху, чушь) —Лухту плесці (несці, малоць, вярзці) = Гарох з капустаю мяшаць = Боб з гарохам мяшаць = Мох з балотам несці = Сем карабоў наверзці = Абы-што вярзці (малоць) = Языком малоць = Не падсяваючы малоць (сыпаць) = Лухту непадсяваную лухціць = Плявузгаць. Гл. 1081 945. Несть числа — Лікам не злічыць = Ліку няма (не набрацца) = Лічбы не мець = Без лічбы = Страх глядзець = Цёмная хмара = Аж «орна = Недзе мех развязаўся = Як мурашак = Як маку = Як пчол у караніку = Зямля не падымае. Гл. 514, 054, 788, 819, 833, 1013, 1050, 1301, 1304, 1305 946. Нет и в помине — I заваду няма = I згадкі няма = I знаку няма 947. Нет стыда в глазах — У сабакі (у работа сабакі) вачэй пазычыўшы = Сорам як гаму цюцьку = Сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. 1087 948. Не тут-то было — Ды дзе там 949. Не укладывается в голове — У галаве не тоўпіцца = Розуму не дабраць 950. Не фунт изюму— Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што 951. Нечего сказать — Што і казаць. Гл. 987, 1294 952. Не чета — Не раўня 953. Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла. Гл. 1322 954. Ни богу свечка ни черту кочерга — Hi богу свечка ні
7 👁