ў золаце = Як на дарозе лёд, то кавалю мёд = Багаты зажабруе, а каваль запануе
404. У ленивой пряхи и про себя нет рубахи — Гулі, гулі, аж няма кашулі = Гулі не аднаго ў лапці абулі = Хто свята пытае, той сарочкі латае = Пачнеш ляніцца — будзеш з торбай валачыцца
405. Улита едет — когда то будет — Пакуль тое настане, і нас з табой не стане = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Будзе на лета, але не на гэта = Пакуль знайдзе, дык і сонца зайдзе = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
406. Умелые руки не знают скуки — Хто працуе, той не сумуе = Працуем і смак чуем = Каму праца служыць, той ні пра што не тужыць = Хто працуе, той святкуе = Ад працы рукі не сохнуць
407. Умрешь, так отдохнешь — А памрэцца — усё мінецца = Памёр — усё гора адпёр = Памрэм — на тым свеце адпачнем
408. Ум — хорошо, а два лучше того — Адна рада добрая, а дзве лепей = Галава добра, а дзве лепш = Адно вока бачыць далёка, а два — яшчэ далей = Што галава, то розум
409. У нас на Рязани и свинья в сарафане — У роднай старонцы самі мелюць жаронцы = На Жмуйдзі і куры людзі
410. У нас таких на пятачок пучок — Гэты квеце па ўсім свеце = Шмат у гарнец такіх малайцоў улезе = У нас такіх сем сушаных на хунт лезе = На тым свеце знайду лепшага ў смецці
411. Упрямый, что лукавый: ни богу свечка, ни черту кочерга — Ганарлівы ды ўпарты — нічога не варты = Упартая каза ваўку на карысць
412. У семи нянек дитя без глаза — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога = Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя = Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала = Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць = Дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая
413. Услужливый дурак опаснее врага — Дурная помач горай за немач = Іншая рада — горай як здрада = Не карай, божа, нічым, адно сябрам ліхім (дурным) = Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці
414. У страха глаза велики, да ничего не видят — Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца = Баязліваму страх у вочы лезе = У страха вялікія вочы = У страха вочы па яблыку. Гл. 399
415. Утопающий за соломинку хватается — Калі топішся,
82 👁