Магіла ўсіх памірыла 296
Магіла ўсіх прымае 296
Мае манета і той бок, і гэты 290
Мае смак бы да коней ваўкалак 11
Маёй пугай ды па маёй жа кабыле 126
Мазалёваю працай не збудуеш палацаў 286
Мазгамі круціць 1337
Мазгаўня дурная 867
Мазгі без чэрапа 861
Мазгі густыя 1275
Мазгі малыя 487
Мазгі назад завярнуць 706
Маім салам ды па маёй скуры 126
Майстар галовы сцінаць 709
Макам сесці 1177
Мак зялёны трэсці 875
Макулінкі ў роце не было 847
Мала вочы не павылазяць 715
Маладзіца як брусніца 826
Маладое піва яшчэ шуміць 202
Маладосць — буйносць 202
Маладосць — усё дурносць 202
Малады, але спелы 735
Малады верабей, да спрытны 735
Малады розум — палявы вецер: бяжыць і гудзіць 202
Мала калі 1026
Маланнём змахацца 542
Малатарня пустая 1195
Малебны правіць 673
Маленькая кулька мядзведзя валіць 191
Маленькі, ды залаценькі 192
Маленькі сабачка да веку шчаня 190
Маленькі сабачка ў шчанятках састарэўся 190
Малое і п'яное праўду скажуць 458
Малое шчанё, а гаўкае 735
Малоць як у прорву 1280
Малыя дзеткі — малыя і бедкі 193
Малыя дзеці — галава баліць, вырастуць — сэрца 193
Малыя дзеці — малы клопат, большыя дзеці — большы клопат 193
Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць 193
Мамін дурань 849
Маніць і не пасміхнецца 571
Ману ў вочы пускаць 1121
79 👁