Галоднаму ўсё смакуе = На галодны зуб усё смачна = Галоднаму асцюкі не колюцца = Чорт з голаду й мухі еў. Гл. 325 75. Голодной куме хлеб на уме — Галоднай курцы проса на думцы = Галодны — пра хлеб, п'яны — пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму — ежы, халоднаму — цяпла, а сытаму — музыкі. Гл. 457 76. Голодному Федоту и пустые щи в охоту — Сагнешся ў сук — з'ясі і саломы пук = 3 гора, з бяды пад'еў лебяды = У голад і нішчымнае смачна ссці = Будзе смачна, як духі падвядзе = Галодны прысмакаў не пытае = Галоднаму жывату і пушынка па нутру 77. Голому разбой не страшен — Голы разбою не баіцца = Старцу пажар не страшны = Мокры дажджу не баіцца = 3 жабрака сарочкі не здзярэш 78. Гора родила мышь — 3 вялікага гуку не будзе чаго браць у руку = Шырокі двор, ды невялікі збор = 3 вялікага грому малы дождж = 3 вялікае хмары малы дождж 79. Горбатого могила исправит — Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць) = Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага — дубіна = Крывога дрэва не выпрастаеш = 3 дугі аглоблі не зробіш = Калі пень, то і будзе пень. Гл. 447 80. Господь терпел и нам велел — Бог жабраваў і нам казаў = Цярпі, Зося, так прыйшлося = Цярпі, казача, не выпадае йначай 81. Готовь летом сани, а зимой телегу — Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму 82. Грамоте учиться — всегда пригодится — Вучыся, нябожа, вучэнне паможа = Навука хоць намучыць, але жыць навучыць = Што замаладу навучышся, на старасць як знойдзеш = Навуку за плячыма не носяць 83. Грехи любезны доводят до бездны — Не заглядайся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш = Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш = Што цела любіць, тое душу губіць = Не кладзіся каля чужой жонкі — адаб'юць пячонкі 84. Гром не грянет — мужик не перекрестится — Не прыйдзе трывога — не ўспомніш і бога = Як трывога, тады да бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не пакланіцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца 85. Гулять смолоду — помирать под старость с голоду — Хто замаладу не працуе, той на старасць жабруе = Хто гуляе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁