Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Да торбы давесці 1123 Да трох не гавары 1341 Даў бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба 17 Даў бог стан — дасць і жупан 89 Дахадзіўся, што й хваста пазбыўся 303 Да халеры 654 Да хатніка 834 Да цмока 834 Даць гарту 584 Дать перцу з імберцам 695, 1067 Даць як каню сечкі 584 Да часу штука ўдаецца 360 Два вазы і цэбар 514 Два зайцы гнаць 616 Два разы ашукаўшыся і на зімную ваду дзьмухаць трэба 272 Два разы не паміраць, а раз — давядзецца 92 Двор без гаспадара плача 8 Дзвюх сарок за хвост трымаць 616 Дзе багата гаспадыняў, там хата не мсцсная 412 Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя 412 Дзе баліць, там і вытнешся 68 Дзе $очы панясуць 830 Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы 199 Дзе гам, і я там 231 Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць 104 Дзе горкі перац расце 829 Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца 91 Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае 91 Дзе двух зваду вядзе, там трэці крадзе 91 Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць 177 Дзеду міла, а ўнуку гніла 212 Дзе дым, там і полымя 110 Дзе збяруцца, там смяюцца 59 Дзе з малаком каша, там міласць ваша 231 Дзе зязюлі не кукуюць 829 Дзе камар козы пасе 829 Дзе коратка, там і рвецца 68 Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца 68 Дзе кухараў шэець, там няма чаго есць 412 Дзеля адной ежкі сем міль пешкі 712 Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць 315 Дзе мера, там вера 759 Дзе нашыя вароны нс лятаюць 829 Дзе не гарыць, там і не курыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, бюцца
2 👁
 ◀  / 226  ▶