Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

 ◀  / 226  ▶ 
Голас у голас, волас у волас 769 Голкаю няма дзе ткнуць 728 Голы гальцом 614 Голы, збірайся — голы гатоў 449 Голы разбою не баіцца 77 Голы як бізун 614 Голы як бізун, востры як меч 219 Голы як стой 614 Гол як кол 614 Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе 324 Гора плача, гора Скача, гора й песенькі пяе 270 Гора чубатае 617 Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі 398 Горла палажыць 1199 Гразі з-пад кіпця не дастаць 719 Гразь — не кароста, сорам — не дым 387 Грамада — вялікі чалавек 197 Грахі спаць не даюць 267 Грашоўны бедаку не спагадае 391 Грошай як трэсак 833 Грошай як у чорта 833 Грош маленькі, ды вялікія справы робіць 192 Грошык такі: у ім два бакі 290 Грошы не мякіна, баба не мужчына 174 Грошы не неба — дастанеш, як трэба 325 Грошы цела не пякуць 283 Грушы на вярбе 1131, 1159 Грушы на вярбе вярзці 1081 Грыбы надзьмуць 878 Грымака даць 890 Грэх не схаваеш у мех, не ўтопчаш у балота 466 Губы закапыліць 878 Губы стуліць 1097 Гу за на галаву шукаць 900 Гу за шукаць 900 Гула смаленая 832 Гулі, гулі, аж няма кашулі 404 Гулі да дабра не давядуць 299 Гулі і пана разулі 299 Гулі не аднаго ў лапці абулі 404 Гульма гуляць 490 Гульня, ды не штодня 94 Гульня у маладосці дае хваробу на старыя косці 85 Гультай за работу — мазоль за руку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 226  ▶