Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
Мацкевіч, с. 213]; У вульлі ест два запатылкі: верхні i ніжні. Праз ніжні запатылак лазяць пчолы [Пруды Стаўб.; СЦГ, c. 151]. ЛЁТКА2. 'Дошчачка каля лятка вулея для пчол' [Хотамель Стол.; TC, т. 3, c. 29]. ЛЁКА'ЛА. 'Латок, па якім пчолы запаўзаюць у вулей\ Лёкала- латок такі, достачка апшываецца з двух старой палатном, па ім пускаюць пчол у вуляй [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 2, с. 650]. ЛГНА |ЛГНЯ, ЛГНКА1, ГУЖ, ПЛЕЦЬ2 [ПЛЯЦЁ'НКА], ЦЯЖ. 'Тоўстая вяроўка, пры дапамозе якой падымаюць вулей на дрэва'. Л іня- гэто тоўста, як канат, i доўга вяроўка, вулье цягаюць на дзераво [Дзяніскавічы Ганц.; Мацкевіч, с. 212]; Вяроўка, которай вулья цягаюць, называюць ліня; гэто тоўста, як канат, вяроўка i доўга! [Дзяніскавічы Ганц.; СПЗБ, т. 2, с. 656]; Лінкі - вяроўкі спецыяльныя паднімаць вулей [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 2, с. 656]; [цяж]. 'Раменная вяроўка, пры дапамозе якой падымалі вуллі' [Хотамель Стол.; ТС, т. 5, с. 285]; [гуж, ліна, плець, пляцёнка]. 'Прыстасаванне для ўзнімання на дрэва' [ЛАБНГ, с. 126]. ЛГПАЎКА, ЛУБКА-МЯДО'ЎКА, СТАВЭ'НЬКА. Бочачка, выдзеўбаная з кавалка дрэва для мёду'. 3 ліпы выдоўолівалі, даўна мёд злівалі, а не было мёду, то ссыпалі калапні [Саланое Віл.; Мацкевіч, с. 212]; Знаходзілі ліпу з гнілым дуплом, устаўлялі дно ілі рабілі з клёпак з абручамі i дзенца, а зверху закрываць вечка [Азяраны Раг.; Мацкевіч, c. 212]; Ставэнька, чылі бочка, была на мьёд [Калясное Міхал.; СПЗБ, т. 4, c. 561]. ЛГПОЧКА. 'Невялікая каробка для мёду з ліпавай кары' [Цыхун, c. 195]. ЛІПО'ВЫ МЁД. 4Мёд, сабраны з ліпы ў час цвіцення' [Саланое Віл.]. Л i п ц о в ы мёд [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, c. 212]. МА'ЛЯС. 'Штучны мёд'. Скіпку хліба намазав малясом [Вулька Дастоеўская Іван.; ДСБ, c. 131]. MA'HA, HEKTA'P [НЭКТА'Р]. Нектар'. Пчала бярэ самыя маны c кветак [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 3, c. 29]; Вот, як толькі зачнуць цьвісьці кветкі, так пчолы i сабіраюць нектар [Гілікі Валож.; СЦГ, c. 246]; Нэктар 36bipaje c3Mja [ПТП, c. 344]. МА'ТАЧНІК1 [МАТЭЧНІК, МАТЫШНІК1]. 'Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка'. Матачнік- дзя матка выводзіцца [Вялікія Нястанавічы Лаг.]. Пчолы закладаюць матэчнік i матку выводзяць [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 3, c. 42]; Раз матышнікі зыклалі, значыць скора будзя рой атхадзіць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 244]. МА'ТАЧНІК2 [МА'ТАЧНІЦА, МА'ТАШНІК, МА'ТОЧНІК, МА'ТУШНІК, МАТЫШНІК2], КЛЕТОЧКА, НА'КРЫВКА. 'Прыстасаванне для адсадкі пчалінай маткі пры раенні, зарашэчаная каробачка'. Дзелаюць вялікі матачнік- такая шышка нападобія жолудзя [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 3, c. 42]; У матачнік саджаюць матку, каб затрымаць рой [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, c. 212]; Матачніца- дзе матку саджалі [Саланое Віл.; СПЗБ, т. 3, c. 42]; Матку заперлі ў маташнік [Лядцо Пух.; Шатэрнік, c. 156]; Оддзеляюць матку от пчол i саджаюць у маточнік [Старажоўцы Жытк.; TC, т. 3, c. 67]; Матку (пчаліную) у матушнік паставіць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hektap, maha, выдоўблівалі, ліповы, мядоўка, накрывка
2 👁
 ◀  / 131  ▶