Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ПЧАЛЯРСТВА АБІЗМА'ЧЧЫЦЦА. 'Страціць матку' [Цімашкова, c. 242]. АБЛЁ'Т, ГУЛЯ'НКА, ПАЛЁТ. 'Веснавы вылет пчол'. Матка идзе на абл'от [ПТП, c. 344]; Бывая, што матка выйдзя на аблёт i страціцца [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 242]; Веснавы аблёт пачаўся рана [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, c. 13]; Выходяць на гулянку пчолы [В. Лес Драг.; ДСБ, с. 52]; Матка робіць палёт пасьля трох дзён сядзеньня ў матачніку [Пруды Стаўб.; СЦГ, с. 278]. АБЛЁТАЦЦА. 'Зрабіць першы вылет'. Як усыпіш рой, пчолы выйдуць аблётацца [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 242]. АБМЯТА'ЦЬ. 'Очищать ульи весною после зимовки пчел'. Сягоньня Андрэй абмятая пчолы [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 5]. АБНО'ШКА [АБНО'ЖКА, НО'ША, НО'ШКА, АБНО'ЖЖА, О'БНАЖ, ОБНО'ШКА, О'БНОШ О'БНОЖ, ОБНОТА], ПАДНО'ШКА, ПАЛЬГА', ПЫЛОК [ПЫЛГЦА, ПЫЛЬЦА, ПЫЛЕ'Ц], УЗЯТКА [УЗЯТО'К, УЗЯ'ТЫК, ВЗЯТОК], УНО'С. 'Камочкі пылку, што нясуць пчолы на задніх лапках'. Абношку з лазы бяруць [Валынцы В.-Дзв.]. Пчала абношку носіць на нагах [Данілавічы Дзярж.]. Абношка дзелаць соты [Азяраны Раг.; СПЗБ, т. 1, с. 38]; Сабраны пылок называецца абношка. Пчала прышла з абношкай у вулей [Бясяды Лаг.; СЦГ, с. 17]; [абножка]. 'Ношка, пылок з кветак, які пчала нясе на лапках' [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 242]; Сягоньня пчала з абножкаю добра йдзе [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 5]; [ноша]. 'Ношка мёду І пылку з кветак, што нясе пчала за адзін раз' [Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл.; Мацкевіч, с. 213]; Пчала нясець ношку на лапах [Саланое Віл.; СПЗБ, т. 3, с. 235]; 3 обнажжу ідзе пчала [Пасека Ст.-Дар.; СПЗБ, т. 3, с. 252]; Пчолы ідуць з обножью [Аздамічы Стол.; ТС, т. 3, с. 231]; Пчолы нясуць пальгу на лапкаххлеп такі для расплоду чарвей; чэрві пальгу ядуць, а патом іх мёдам падкормуюць [Парэчча Гродз.; СПЗБ, т. 3, с. 368]; Пылок жоўты нясе пчала [Пацаўшчына Дзятл.]. Пшчала пылок збірае лапкамі [Солы Смарг.; СПЗБ, т. 4, с. 206]; Пчолы с цьвятоў пыльцу сыбіраюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 246]; У нас няма для пчол узяткі [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, с. 216]; Німа ўзятку, німа i раення. Пры харошым узятку пчолы i мыгазін запоўнюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, c. 248]; Летась не было ўносу, не нанасілі пчолы мёду [Рыбчына Віл.; Мацкевіч, с. 216]; [абножка, абношка, ношка, ноша, обнаж, обношка, обнош, абножжа, падношка, обнога, пылец, пылок, пыліца, узятка, узяток]. 'Узяток на лапах пчалы' [ЛАБНГ, с. 122]. АГРІБА'ЦЬ, ЗБІРА'ЦЬ, ПАЧЭ'РПАЦЬ. 'Абіраць рой у раёўню з таго месца, дзе ён звіўся'. Рой у лубку агрібаюць [Шаламы Слаўгарад.; Цімашкова, с. 242]; [збіраць рой]. 'Аграбаць рой у раёўню' [Граўжышкі Ашм.; Мацкевіч, с. 209]; [пачэрпаць рой]. 'Сабраць рой у раёўню' [Старыя Смільгіні Воран.; Мацкевіч, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аблот, абмятаць, абізмаччыцца, агрібаць, гулянка, узятык, унос
3 👁
 ◀  / 131  ▶