с. 263]; Вансач жыве ў чыстай вадзе, любіць быструю ваду, дзе дно камяністае [Варацішча Стаўб.; СЦГ, с. 53]; А нашы вясковыя дзеці летась недзя за Алыиэвам агледзілі малую рэчку i хадзілі туды лавіць пстронгу. Нікаторыя ладнага прынясьлі [Старая Веска Мядз.; ММГ, c. 92]; Стронк - рыба [Сапоцкіна Гродз.]. Раней тут стронгі плавалі [Вязынка Маладз.; СПЗБ, т. 4, c. 602]. ХАБОТНЯ [ХАБАТНЯ']. 'Стаўная рыбалоўная лавушка, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе круглага каша з лейкападобным уваходам'. Хаботняй шчупакоў лавілі, яе з ляшчыны, лазы, бярозы плялі [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 5, c. 274]. ХВОСТ1. Хвост'. Хвостом рыба, як веслом, працуе. I хутко плавае [Белайчук, с. 228]. ХВОСТ2. 'Задняя частка венцяра, або жака, мярожьг. У жаку- крылы, карма, хвост [Манякова Мёр.]. Сежа у відзі мішка, як хвост мярожы [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 255]. ХО'ХЛЯ. 'Доўгая жэрдка, прымацаваная да невада, якую прапускаюць ад палонкі да палонкі, працягваючы вяроўку ў час рыбнай лоўлі'. Хохля - палка восім метраў даўжыні, плыве па верее, вяроўка прывязвае хохлю да невада [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 5, с. 318]; За хохлю прывязваюць кодол [Запясочча Жытк.; ТС, т. 5, с. 254]. ХРЫБЕТНІК. 'Пазваночнік, хрыбет'. У шчукі крэпкі хрыбетнік- не зломіш адразу [Белайчук, с. 228]. ЦЕГА'Ч. 'Прылада, якой выцягвалі лёд з палонкі (пры лоўлі рыбы)' [Запясочча Жытк.; ТС, т. 5, с. 264]. ЦІЦІВА'. 'Моцная павіваная вяроўка, да якой прышываюцца верхні i ніжні краі сеткі'. Ніжнія ціціва згніла, атпарылася [Баханькоў, c. 225]. ЦО'БНУЦЬ. 'Спаймаць, злавіць (многа рыбы)'. Летам цобнулі ляшчоў [Баханькоў, c. 225]. ЦЮ'ШКА. 'Адтуліна ў лёдзе, якую прабіваюць для лоўлі блешняй, сеткай пад лёдам i інш.' [Баханькоў, c. 225] ЦЯГНУ'ЦЬ. 'Перамяшчаць што-небудзь па вадзе, па зямлі'. Трыгубіцу закладаюць у рэчку, па зямлі цягнуць [Солы Смарг.; СПЗБ, т. 5, c. 384]. ЧАЛНА' [ЧО'ЛАН, ЧО'ЛНА, ЧАЎНО'К, ЧЕВНО'КЪ, ЧО'ВЕН, ЧО'ВЯН, 4 0 ВЯНЬ, ЧО'ВЕНЬ, ЧО'ВНИКЪ, ЧО'ЎНІК]. 'Човен, рыбацкая лодка'. На чалне плывець [Малькуны Ігн.]. Чолна ест мая [Новікі Гродз.; СПЗБ, т. 5, c. 399]; Не садзися хаця ў геты чолан, бо дзюравы [Кемелішкі Астр.; Сцяшковіч, c. 548]; Чоўночкі булі дубовые, смоловые [Запясочча Жытк.; ТС, т. 5, с. 298]; А што цебе принесло, ци чевночекъ ци весло (изъ песни) [СБМН, с. 696]; Човен вускі, мала людзей можа сесці, а лотка шырэйшая i больш людзей можа сесці [Груздава Паст.]. Човен, як карыто, выдоўбалі з дзерава [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 5, с. 424]; Човен наш стала круціць [Рыбчына Cip.; Каспяровіч, с. 345]; На чоўня пераплылі на той бераг [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 306]; Човен з росколотой колоды выдоўовалі [Цераблічы Стол.]. Буў човен круглы, смоловы, кайдан казалi [Цераблічы Стол.]. Тоды чоўны былі, а цепер дубы [Велямічы Стол.; ТС, т. 5, с. 292]; Па рэчкі плыве човен, а ў ім цэлыя кымпанія. сядзяць i песьні пяюць [Беразяк Краснап.]. Мы селі ўдваіх у
Дадатковыя словы
выдоўбвалі, садзйся, цегач, цобнуць, цюшка, чаўнок, чевнокъ, човень, човникъ, човян, чоўнік
10 👁