Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
Крывіцкі, с. 172]; [шчыпавка]. Шчыпоўка' [Крывіцкі, с. 173]; Сечка так укусіць, то печэ [Дварэц Жытк.; ТС, т. 5, с. 32]. СОМ ICOMO'K, СОМЕНЯ', СОМ1К], САМО'ШЫШЧА, САМІ'ШЧА, ЧАРНАКО'Л. 'Рыба сом'. У сома чатыры вялікіх i чатыры маленькіх вусэ [Валеўка Навагр.]. Самы былі забіўшы (лунку) [Завельцы Астр.; СПЗБ, т. 4, с. 520]; Глядзі, i мальцы сама ўлавіўшы [Янова Мёр.]. Сама есць у азёрах многа [Н. Сяло Мёр.]. У Дзвіне самы водзюцца [Туркова Мёр.; Крыўко, с. 254]; Само сому лоўляць, ек бліскае [Бярэжцы Жытк.; ТС, т. 5, с. 72]; Вось дзе смашна рыба сом, дэ штось мало яна ловіцца [Белайчук, с. 228]; [сом, сомок]. Сом' [Крывіцкі, с. 172]; Сомкі беруцца небольшые [Луткі Стол.; ТС, т. 5, с. 72]; [соменя]. 'Невялікі сом' [Альшаны Стол.; ТС, т. 5, с. 72]; [сомік]. Сом' [Крывіцкі, с. 172]; [чарнакол]. Сомік' [Крывіцкі, с. 173]; [самочышча, самішча]. Сом' [Яшкін, с. 122]. СПГНІНГ [ШПГН1НГ]. 'Спінінг, кручковая рыбалоўная прылада для лоўлі драпежных рыб'. Мы ў Дзвіне на спінінх ловім [Цімошкава Мёр.; Крыўко, с. 254]; Федзя на шпінінх ловіць рыбу ў Язніцы [Манякова Мёр.; Крыўко, c. 256]. СТАРО'ЖНЯ [ПО'СТАРАЖНЯ|, ПАСТАЎНЯ'. Рыбацкая прыладавудачка, наматаная на рагульку (вілачку)'. Усе адно - пастаўня ці старожня [Янкоўскі-1, c. 174]; Постаражня- снасць лавіць шчупакоў, як вуда, толькі таўшчэйшая [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 4, c. 55]; Пастаўню днём ні стаў, - на ноч [Янкоўскі-1, c. 142]. СТО'РОЖ1. 'Нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе, які сігналізуе аб наяўнасці рыбы'. Стораж дзержыш у руцэ i вон показвае, шо рыба e [Запясочча Жытк.; TC, т. 5, c. 100]. СТО'РОЖ2. 'Стаўная вуда на шчупакоў' [Луткі Стол.; TC, т. 5, c. 100]. СТРЭ'ЛКА. 'Прамая сеткавая сценка, якая злучае кулькі мярэжы i скіроўвае ў іх рыбу' [Баханькоў, c. 224]. СТУ'БЛО. 'Невялікі вадаём'. Коло нашого сыла e нывылыке стубло [Вулька Дастоеўская Іван.; ДСБ, c. 219]. СТЫ'НКА [СТЬГНЬКА]. 'Назва азёрнай рыбы невялікага памеру i сіняватага адцення (корушка)'. Стынка - сінінькая малая рыбка [Пераброддзе Мёр.]. Стынка водзіцца ў Самоўцы, i ў Налінцы, i ў другіх азірах. Я з мальцам стынак налавіўшы, ёсць нескулькі i ўклеік, a болі пасці ніякый i нет [H. Сяло Мёр.; Крыўко, c. 254]; Стынка - рыба такая, у ёй ніякай костачкі німа [Рагулішкі Даўг.]. Стынька ест у нашай рэчцы [Сапоцкіна Гродз.; СПЗБ, т. 5, c. 6]; Стынкі налавіў [Іванск Чаш.; Каспяровіч, c. 295]. СУДА'К [ЦУДА'К]. 'Рыба судак'. Судак шэршаву, ек окунь, але большы i светлейшы i голова, ек у остромусіка [Пагост Жытк.; ТС, т. 5, с. 114]; Судак самая лепшая рыба, пахож на шчуку, толькі святлейшы [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 5, с. 10]; [судак]. Судак' [Крывіцкі, с. 173]; [судак]. 'Судак рачны' [Баханькоў, с. 224]; Судакі ў Дзвіне ёсь [Туркова Мёр.; Крыўко, с. 254]; Цудак тожа ёсць у нашых азірах. Цудак дужа добрая рыба [Янова Мёр.; Крыўко, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

icomok, самошышча, сторож, стрэлка
4 👁
 ◀  / 131  ▶