Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
КОКО'РЫ [КОКО'РА], КРУКГ. 'Аснова лодкі ў выглядзе дуг, да якіх прымацоўваюцца дошкі'. [Кокоры]. 'Дугі ў лодцы (аснова), да якіх прыбіваюцца дошкі' [Альшаны Стол.; TC, т. 2, c. 205]; Продай мыні кокоры, буду лодку робыты [Гальцы Стол.; ДСБ, c. 101]; [крукі]. 'Драўляныя пласцінкі з загнутымі ўверх канцамі, да якіх прымацоўваюцца дно i барты лодкі' [Баханькоў, c. 222]. КОРО'БКА2. 'Круглая рыбалоўная стаўная лавушка на ўюноў'. Коробка кругла, посерэд дзірочка, туды рыба лезе, а одтуль не вулезе [Луткі Стол.; TC, т. 2, С.219]. КОШ1. 'Рыбацкая прылада' [Янкоўскі-1, c. 100]. КОШ2. 'Стаўная лавушка конусападобнай формы, сплеценая з лазы'. Добрые кошы нам плеце стары дзед, рыба ў іх ловіцца крупная [Белайчук, c. 229]. КОШЫ'ЦА. 'Плеценая з лазы рыбалоўная снасць'. На бэрозі лэжала кошыца [Аўсямірава Стол.; ДСБ, c. 109]. КРАСНАПЁ 'PA [КРАСНАПЁ'РКА, КРАСНОПЁ'РКА, КРАСНОПЁ'РА, КРАСНОПЁ'РУХА|, КРАСА'ЎКА, КАЛІ'НАЎКА, КРАСНЁ'ХА, ЧАРЭ'МУХА [ЧЭРЭ'МУХА, ЦАРЭ'МУХА], ЧАРНО'ХА, ЧАРНАЛЮТА. 'Рыба чырванапёрка'. Красаўка пірад дажджом добра бярэцца [Баханькоў, c. 222]; Краснапёра - рыба такая [Чычалі Швянч.; СПЗБ, т. 2, c. 519]; У краснапёркі хвост i плаўнікі краснавата-карычневые, яна, як плотка [Пасіене Лудз.; СПЗБ, т. 2, c. 519]; Краснаперка пёры красныі маіць [Камянполле Мёр.]. Краснапёрка добра клюець пірад дожджам [H. Сяло Мёр.]. Плотка i краснопёрка - тоя самая [Туркова Мёр.; Крыўко, с. 248]; Тую краснопёрку одному кому хіба, дэ i то не наесца [Белайчук, с. 227]; [краснопёрка, краснопёра, краснопёруха]. Краснапёрка' [Крывіцкі, с. 169]; [калінаўка]. 'Тое, што i краснапёрка3 [Крывіцкі, с. 168]; Краснёха водзіцца ў нашых азірах з краснымі пёрамі [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 248]; [чэрэмуха, царэмуха]. 'Тое, што i краснапёрка* [Крывіцкі, с. 173]; [чарэмуха, чарноха, чарналюга]. 'Рыба, падобная да плоткі, але з жаўтавата-залацістай або серабрыстай луской i ярка-чырвонымі плаўнікамі' [ЖС, с. 71]. КРУТОВЕ 'ЛО. 'Калаўрот для выцягвання невада'. Одзін дзержыць за куста, а тые на крутовело нацягаюць [Запясочча Жытк.; ТС, т. 2, с. 239]. КРЫЖО'ЎКА. 'Прылада для лоўлі рыбы з берага: квадратная сетка [1м * 1м], прымацаваная да канцоў дзвюх дуг, звязаных крыж-накрыж i рухома злучаных з доўгай ручкай' [Баханькоў, с. 222]; Крыжоўкай ловіць адзін, па бірагу ідзець i цягніць за ручку, прыціскаючы ўніз [Мазурына Мёр.; Крыўко, c. 248]. КРЫЛА 'Ч. 'Рыбалоўная стаўная лавушка з адным ці двума супрацьлеглымі заходамі i з адным ці двума крыламі' [Крывіцкі, c. 169]. КРЫЛО' [КРЫЛА]. ' Бакавыя часткі рыбалоўнай снасці'. [Крыло]. 'Кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы' [Баханькоў, c. 222]; Венцяр з горлам, па старанам - крыла [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 2, c. 543]; Адно крыло недзіка за лазіну зачапілася [Пераброддзе Мёр.]. Ужаку два
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кокора
4 👁
 ◀  / 131  ▶