Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
КАРА'СЬ [АКРА'СЬ, КРАСЬ]. 'Рыба карась'. У Ербеёўскім карасі дзержацца навек [Луткі Стол.]. Е карасі красные, есцека i белые карасі [В. Малешава Стол.; ТС, т. 2, с. 183]; Kapaci ў сажалках болі [Пераброддзе Мёр.]. Карасёў кошыкамі ловім [Манякова Мёр.]. Kapaci ёсць рудыі, красныі, белыі, а ў тарфяных выгарках i чарнаватыі [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 247]; Злавіў карася, налавіў карасёў у лузе [Баброўнікі Гарад.]. Kapaci ёсць у озяры [Мельнікі Лудз.; СПЗБ, т. 2, с. 415]; [карась]. 'Назва рыбы' [Янкоўскі-2, с. 85]; Паглядзі, якога мы паймалі акрася [Дрыкольле Куз.; Каспяровіч, с. 19]; [карась]. 'Звычайны i серабрыты карась' [Баханькоў, с. 222]; [крась]. 'Рыба з кароткім делам, пакрытым цёмна-залацістай або цёмна-серабрыстай луской, водзіцца ў вадаёмах з воднай расліннасцю i ілістым дном' [ЖС, с. 70]. КАРМА'1. 'Сярэдняя частка невада ў выглядзе вузкага мяшка, куды трапляе рыба, а таксама сярэдняя частка венцера, ці жака'. Болткый рыбу ў сетку заганялі, у невад тожа, кап рыба ішла ў карму [Н. Сяло Мёр.]. У жаку крылы, карма, хвост [Манякова Мёр.; Крыўко, с. 248]; От патчапілі рыпкі, поўная карма набілася [Баханькоў, с. 222]. КАРМА'2, ПУХА', ПЯТА'. Задняя частка ў лодцы'. Нос пэрэдні, а корма, як рыбак, то рыбу кідае. У корме порожок [В. Малешава Стол.; ТС, т. 2, с. 218]. [пуха]. 'Задняя частка лодкі, дзе садзіцца рулявы, грабец' [Янкоўскі-2, с. 148]; [пята]. 'Карма лодкі' [Баханькоў, с. 224]. КАРМА'3, МАТНЯ' (МОТНЯ'), КУЛЬ |КУЛЁ'К). 'Задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка'. Паглядзі ці няма рыбы ў карме [Падбярэззе Віц.; Каспяровіч, c. 155]; Карма - мяшок такі ў бродні; рыба заходзіць у карму, ад кармы ідуць крылі [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 2, c. 419]; Матня - мех такі, як зойдзе рыба, то ня выйдзя [Збляны Лід.; СПЗБ, т. 3, c. 43]; А куды ж рыба будзе заходзіць, як не будзе мотні? [Старажоўцы Жытк.; TC, т. 3, c. 93]; Трэбо новую прышву прышыць, а то ўжэ старая тая [Белайчук, с. 230]; [куль]. 'Задняя частка рыбалоўнай снасці, невада i інш.' [Янкоўскі-1, c. 104]; У жаку два крыла i куль [Сямурадцы Жытк.; ТС, т. 2, с. 249]; Асадзіў адзін кулёк [Баханькоў, с. 222]; Чарпак з нітак i абручы там, i кулёк узенькі, i варата пашырэй [Чычалі Швянч.; СПЗБ, т. 2, с. 564]; Рыбіна, скажым, пападзець у жак, заб'ецца у кулек i стаіць, ужо й ня выдзіць нікуды [Манякова Мёр.; Крыўко, с. 249]. КАРО'БКА1, БАСЫ'Й, РЭ'ШЭТО [РЭШЭТО', РЭШО'ТКА]. 'Рыбалоўная лавушка у выглядзе яшчыка ці рэшата з дыркай у дне для захода рыбы'. [Каробка]. 'Лавушка у выглядзе яшчыка ці рэшата з дыркай у дне для захода рыбы' [Крывіцкі, с. 166]; [басый]. 'Тое, што i каробка' [Крывіцкі, с. 166]; [рэшэто]. 'Тое, што i каробка ' [Крывіцкі, с. 172]; Нам учора ў рэшэто поўно в'юноў налезло [Кароцічы Стол.]. Такіе рэшота робілі ў полонку стаўляць [Луткі Стол.; ТС, т. 4, с. 350]; [рэшотка]. 'Тое, што i каробка ' [Крывіцкі, с. 172]. КАРП [КО'РАП, КО'РОП, КА'РПА]. Рыба карп'. У нас карпы хто разводзіць [Мельнікі Лудз.]. Карп у прудах гадуецца [Сапоцкіна Гродз.; СПЗБ, т. 2, с. 423]; Карп у нас водзіцца [Ясёва Мёр.]. Карп - прыгожая рыбіна, бліскучая [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 248]; [Карп, короп]. Карп' [Крывіцкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акрась, вюноў, забецца, карпа, корап
3 👁
 ◀  / 131  ▶