ВО'БАР. 'Рыбалоўная трохсценная сетка, сярэдзіна якой мае густое палатно, а па баках - рэдкае'. Вобар - выгадная сетка: як пацэліш на рыбная мейста, адразу можна дамоў падавацца [Мікольцы Мядз.; СЦГ, с. 62]. ВО'ЗЕРА [ОгЗЕРА, ОЗІРА, О'ЗЯРА], АЗЁТКА, АЗЯРО'. Возера'. Каля нас вялікае возера [Пружалава Аз.; Каспяровіч, с. 17]; Пайшлі рыбу лавіць на возяра [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 48]; Заарэндуюць озера i ловяць рыбу [Істра Лудз.]. Угры ў другіх озірах [Мельнікі Лудз.; СПЗБ, т. 3, с. 258]; Як канава зарасла, дык у азёрку саўсім рыбы ні стала [Баханькоў, с. 219]; Hi стаі лі азіра з вудай, прастудзісься [Баханькоў, c. 219]; На азяре узьнілася буря [Рудня Аз.; Каспяровіч, c. 17]. BO'KA [BO'KO, ВО'ЧЫ]. 'Прасвет, адтуліна паміж спляценнем нітак у сетцы'. Раткаватая мярэжъна - вочы балыныі [Баханькоў, c. 220]; Вяжы болыные вокі, бо будом рыбу ловіць на Прыпеці [Белайчук, c. 229]; Бальшую рыбу лавілі мярожай з бальшымі вачамі [Мазурына Мёр.; Крыўко, c. 245]. ВО'ЛАК [ВО'ЛОК, ВОЛОЧА 'ЙКА, ВАЛАЧО'К, ПЛАВУ'ЧЫ ВОгЛОК], ЛАТА, ЦЯТАНКА. 'Рыбалоўная снасць, сетка ў выглядзе мяшка з прымацаванымі да яе двума шастамі'. Мы лавілі рыбу волыкам [Чыгрынаўка Раснян.; КСУМ, c. 111]; [волак]. 'Сярэдняга памеру перасоўная рыбалоўная аднасценная сетка з заходам' [Крывіцкі, c. 166]; Шмат рыбы налавілі волакам [Турэц Сміл.; Шатэрнік, c. 48]; Паехалі ў волака на рыбу [Янкоўскі-1, c. 51]; У нас волок, a ў людзей брэднік, вон мешком дзелаецца [Запясочча Жытк.; ТС, т. 1, с. 136]; У дзядзька Остапа вельмі добры волок, новуй, коб хоць на дзень попросіць [Белайчук, с. 229]; Волочайкою з лодкі ловім удвоіх [Альшаны Стол.; ТС, т. 1, с. 137]; Раней вялося ў нас многа рыбы, як пойдам з валачком на рыбу, прынясом цэлую торбу [Дукора Пух.; СЦГ, с. 52]; Ловім по бустрэ, по рэке плавучым волоком. Плавучы волок не мае жадного грузу [Запясочча Жытк.; ТС, т. 1, с. 136]; [лата]. 'Тое, што i волок' [Крывіцкі, с. 169]; Латою лоўяць на рацэ i ў озёрах по чыстому [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 3, с. 15]; [цяганка]. 'Тое, што i волок' [Крывіцкі, с. 173]. ВОЛО'ШНЯ [ВОЛОШНЯ', ВОЛОСНЯ', ВОЛОСЕ НЬ], ШНУР. 'Спецыяльная нітка для кручковых прылад'. [Волошня, волошня, волосня, волосень]. 'Моцная валасяная нітка для кручковых рыбалоўных прылад' [Крывіцкі, с. 166]; [шнур]. 'Трывалая тонкая вяровачка для донных жылкавых рыбных прылад. Тое, што i волошня ' [Крывіцкі, с. 173]. ВОЎК. 'Назва нейкай рыбы з вусамі (не сама)'. Ваўкі вусатыі такіі, вусатая рыба [Ясёва Мёр.; Крыўко, с. 245]. ВУ'ВУДЗЩЬ. 'Вывудзіць, злавіць на вуду.' Лінька ніхто не вувудзіць, а воны лезуць у жакі [Цераблічы Стол.; ТС, т. 1, с. 153]. ВУГО'Р [ВАНГО'Р, ВЕНГО'Р, ВЭНГО'Р, ВЭ'НГЕР, ВЭНГО'Ж, ВШГО'Р, ВУГО'РАЧ, УТАР, УГО'Р, УГО'РАК, УГО'РАШ, УГО'РЕЧ, УТАРЬ, УГО'РЫ, УГО'РАЧ, УГО'РЫЧ], БУГО'Р, ДАЎГАТ. Рыба вугор'. Яка ето проціўна рыба вугор, аж есці прыкро [Белайчук, с. 227]; Пры мне, я якрас старажыў сеткі на берагу, дык упускалі етых вангораў [Папоўка Мядз.; СЦГ, с. 53]; Вангор другі, чым вягела, вангор - як змяя [Ракаўскія Швянч.]. Вангор у рацэ сядзіць, як толькі раса - выходзіць у гарох [Бакшты Іўеў.; СПЗБ
Дадатковыя словы
boka, boko, бугор, валачок, венгор, вувудзщь, вугорач, вшгор, вэнгер, вэнгож, вэнгор, угорак, угорач, угораш, угореч, угоры, угорыч
3 👁