Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ВАЛ. 'Хвалі на возеры, рацэ'. Сягоння бальшы вал на возеры, лавіць нам цяжка будзіць [Пераброддзе Мёр.]. Як вал, рыба лоўка клюець [Янова Мёр.; Крыўко, с. 244]. ВАЛАКУ'ША. 'Рыбалоўная снасць'. Валакушу ўдваіх цягаюць, а брадзень- утраіх [Беразіно Докш.; СПЗБ, т. 1, с. 272]; [валакуша]. 'Рыбалоўная прылада (цягаюць удвох)' [ЛАБНГ, с. 132]. ВАТА. 'Сетка для лоўлі рыбы'. Костусь, дай мне ваты налавиць рыбы [Стараўшчына Шчуч.; Сцяшковіч, с. 82]; Вата - як савок, у ваце душка, адна частка душкі прамая, а над ёй - гнутая, як дуга, ад душкі ідуць прутке даўгаватыя [Вецярэвічы Пух.]. Вата с крыламі, удваіх цягнуць [Стральцы Гродз.; СПЗБ, т. 1, с. 288]. ВА'ЦІЛНА. 'Вяроўка ў рыбалоўнай снасці'. Вацілна прывязваецца да душкі таптухі [Вецярэвічы Пух.; СПЗБ, т. 1, c. 290]. ВА'ЧАК. 'Мяшок на злоўленую рыбу'. Рыбу сягоньня прадавалі, два чарпакі рыбы ўсялякай усыпалі ў мой вачак [Мікольцы Мядз.; СЦГ, c. 57]. ВЕ'РША [ВАРЖА', ВЭ'РША, ВЕ'РШКА, ЕРША'], КОШ, ЯТЁ'Р [ЕТГР]. 'Рыбалоўная прылада - конусападобная сетка на абручах з двума крыламі i двума горламі для лоўлі рыбы ў канавах i невялікіх рэках'. У вершу налезла быгата рыбы [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, c. 107]; [верша]. Toe, што i венцер' [Крывіцкі, c. 166]; Каблук лазовымі дупцамі аплятаюць, у сярэдзіну ўстаўляюць сувяршык, тады пераплятаюць i звязваюць, так робяць вершу [Альхоўка Навагр.]. Верша - лавушка, сплеценая з дупцоў [Вострава Маст.; СПЗБ, т. 1, c. 300]; 3 лазы плялі i жывую рыбу лапалі - варжа называлася [Старыя Трокі Трак.; СПЗБ, т. 1, c. 283]; [кош]. 'Такі ж як i венцер, але лазовы' [Крывіцкі, c. 168]; [ятёр, етір]. 'Toe, што i венцер' [Крывіцкі, c. 174]; [верша, вэрша, вершка, ерша]. 'Рыбалоўная прылада' [ЛАБНГ, с. 132]. ВЕ'РШЫК [ВЕ'РШОК, ОВЕ'РШЭК, УВЕ'РШОК], СЕ'РЦЭ, У'СЦЕ. 'Устаўны ўваход у рыбалоўных лавушках, які звужваецца к канцу'. У кошы вершык робіцца, а кошыца без вершка [Луткі Стол.]. За этым вершыком карась не попадзе ў ту дзірочку, у яку ўлез [В. Малешава Стол.; ТС, т. 1, с. 115]; У жаку е куль, крыла i увершок [Луткі Стол.; ТС, т. 5, с. 174]; [серцэ]. 'Устаўны ўваход у рыбалоўных лавушках, які звужваецца к канцу' [Крывіцкі, с. 172]; [вершок, увершок, овершэк]. 'Тое, што i серцэ ' [Крывіцкі, с. 166]; [усце]. 'Toe, што i серцэ' [Крывіцкі, с. 173]. ВЕДЗЯЯ' [ВІДЗЯЯ']. 'Рыбалоўная сетка, браднік.' Ведзяя- абруч i да абруча вялікая сетка i дзве палкі, ловяць удваіх, цягнуць па рацэ [Рыбчына Віл.]. Відзяя - гэта сетка: дзве лоткі, а яна пасярэдзіня [Жодзішкі Смарг.; СПЗБ, т. 1, с. 293]. ВЕ'НЦЕР [ВЕ'НЩР, ВЕНЦЯ'Р, ВЕ'НЦАР, ВЕ'НЬЦЕР], ЖАК. 'Конусападобная сетка на абручах з двума горламі i двума крыламі для лоўлі ўсякай рыбы ў невялікіх рэчках i канавах'. [Венцер]. 'Рыбалоўная стаўная лавушка з адным глухім заходам (ніткавая ці лазовая)' [Крывіцкі, c. 166]; Венцеры ставілі [Ёдлавічы Брасл.]. Венцер, у ім шырокі куль, a туды вузейшы ўстаўляецца [Бакшты Іўеў.]. У венцяры крыллі, кулёк i многа абручоў [Рыбчына Віл.; СПЗБ, т. 1, c. 296]; Венцір заставілі ў канаві [Пераброддзе Мёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

венцар, венщр, веньцер
5 👁
 ◀  / 131  ▶