Старонка 16
◀ / 131 ▶
Мірон, дэ боўтачом трохі рыбу попужай, коб болей було [Белайчук, с. 229]; А-я-яй, брох забулі ўзяць, ім жэ так добре рыбу з трову загоняць [Пагост Жытк.; ТС, т. 1, с. 83]; Гонец – шост гоніць рыбу, у ём колцы на концы, шоб бразкало [Цераблічы Стол.; ТС, т. 1, с. 216]; Заганялам заганялі рыбу ў сетку [Ясёва Мёр.; Крыўко, с. 247]; Заганялка была такая заганяць рыбу ў сетку [Даўгінава Мёр.]. Заганялкай болтаіш ваду і заганяіш рыбу ў снасць [Ясёва Мёр.; Крыўко, с. 247]; Колат – палка такая, патоўшчаная на канцы, таўчы (заганяць) рыбу [Саланое Віл.]. Колат – палка, якой заганяюць рыбу ў таптуху [Вялікія Нястанавічы Лаг.; СПЗБ, т. 2, с. 495]; Не забудзь, Янка, узяць колат у лодку, ато нечым будзіць рыбу загыняць у нерат [Новыя Капачы Мсцісл.; КСУМ, с. 229]; Прысам боўтаюць у вадзе і заганяюць рыбу ў сетку. Прыс яшчэ называюць колатам [Малмыгі Віл.; СЦГ, с. 196]; Рыбу глушылі коўкай, палку выражуць і на канцы тоўста [Янова Рас.; СПЗБ, т. 2, с. 508]; [посох]. 'Прылада, якой палохаюць і заганяюць рыбу ў сетку' [Кароцічы Стол.; ТС, т. 4, с. 192]; Узяў бы хропост і загоняў бы поперэду рыбу ў сетку [Белайчук, с. 230]; [шост]. 'Тонкая, доўгая, гладка выструганая палка з патаўшчэннем на канцы для засоўвання абарца ў ваду і загону ў яго рыбы' [Баханькоў, с. 225]. БАЛТАЦЬ [БОЎТАЦЬ]. 'Боўтаць ваду боўткай (болткай), заганяючы ёй рыбу ў сетку'. Болткай балтаіш ваду, б'еш па вадзе, заганяіш рыбу ў сеткі. [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 243]; Пойдзім рыбу боўтаць [Восцевічы Мёр.; Крыўко, с. 244]. БАРТУЛЬ, ВЫПАЛСКА, РАБАК [РОБАК, РЫБАК], ЧЭРВЯК. 'Чарвяк як рыбацкая прыманка'. [Бартуль]. 'Вялікі чарвяк-выпаўзак, якім нажыўляюць кручкі ў шнурах' [Баханькоў, с. 219]; Ляшчы бяруцца на выпалску. Выпалска – чырвоны рабак [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 1, с. 362]; На рабака лавіў рыбу [Чуркі Ашм.]. Рабакі ідуць – павотка будзя (пасл.) [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 4, с. 229]; Ляшчы бяруцца добра на рыбакоў чырвоных [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 4, с. 322]; Накопай рыбаковъ; на рыбаковъ вокуни ловюцца! [СБМН, с. 570]; На вугоні, ле Міколаіхі, вельмі богато чэрвей, особліво ле плоціка [Белайчук, с. 229]. БЕЛАЯ РЫБА. 'Умоўная назва разнавіднасці рыбы, да якой адносяць плотку, гусцяру, ляшча і некаторых іншых рыб'. На вяління гадзіцца белая рыба: плотка, гусціра і інш. [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 243]. БЕЛІЗНА [БЕЛЕСЦЬ, БЕЛЮГА, БЕЛУХА], ДЗЕЛЯСПЁР, [БЕЛАСПЕР, РАСПЁР, ШАРАСПЁР], ЖЭРАХ, КОНЬ. 'Драпежная рачная рыба, падобная на ляшча'. Не вельмо й просто зловіць ету белізну: усё з вудкі зрываецца [Белайчук, с. 227]; У рэке белухі ўжэ мало [Белайчук, с. 227]; [белюга, белізна]. 'Жэрах' [Крывіцкі, с. 166]; Дзеляспёр – рыба файная, велькая [Дакудава Лід.]. Дзеляспёр – бальшая, дзесяць-пятнаццаць кіль рыба, сільная, пакрытая белаю лускою, яе паймаць можна ноччу, а днём натта асцярожная, добра відзіць [Альхоўка Навагр.; СПЗБ, т. 2, с. 42]; Распёр – гэта рыба нападобія язя [Лісна В.-Дзв.]. Распёр ганяіць рыбу [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 4, с. 280]; Жэрах пахош на лішча, болі шырокі, і таўсцейшы, і даўжэйшы. Жэрах – болі рачная рыба [Цімошкава Мёр.; Крыўко, с. 247]; [белесць, шараспёр, беласпер, конь]. 'Драпежная буйная рыба сямейства карпавых, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 131 ▶