Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
Мірон, дэ боўтачом трохі рыбу попужай, коб болей було [Белайчук, c. 229]; Aя-яй, брох забулі ўзяць, ім жэ так добре рыбу з трову загоняць [Пагост Жытк.; TC, т. 1, c. 83]; Гонец - шост гоніць рыбу, у ём колцы на концы, шоб бразкало [Цераблічы Стол.; TC, т. 1, c. 216]; Заганялам заганялі рыбу ў сетку [Ясёва Мёр.; Крыўко, c. 247]; Заганялка была такая заганяць рыбу ў сетку [Даўгінава Мёр.]. Заганялкай болтаіш ваду i заганяіш рыбу ў снасць [Ясёва Мёр.; Крыўко, с. 247]; Колат - палка такая, патоўшчаная на канцы, таўчы (заганяць) рыбу [Саланое Віл.]. Колат - палка, якой заганяюць рыбу ў таптуху [Вялікія Нястанавічы Лаг.; СПЗБ, т. 2, c. 495]; Не забудзь, Янка, узяць колат у лодку, ато нечым будзіць рыбу загыняць у нерат [Новыя Капачы Мсцісл.; КСУМ, c. 229]; Прысам боўтаюць у вадзе i заганяюць рыбу ў сетку. Прыс яшчэ называюць колатам [Малмыгі Віл.; СЦГ, c. 196]; Рыбу глушылі коўкай, палку выражуць i на канцы тоўста [Янова Рас.; СПЗБ, т. 2, с. 508]; [посох]. 'Прылада, якой палохаюць i заганяюць рыбу ў сетку' [Кароцічы Стол.; ТС, т. 4, с. 192]; Узяў бы хропост i загоняў бы поперэду рыбу ў сетку [Белайчук, с. 230]; [шост]. 'Тонкая, доўгая, гладка выструганая палка з патаўшчэннем на канцы для засоўвання абарца ў ваду i загону ў яго рыбы' [Баханькоў, с. 225]. БАЛТА'ЦЬ [БО'ЎТАЦЬ]. 'Боўтаць ваду боўткай (болткай), заганяючы ёй рыбу ў сетку'. Болткай балтаіш ваду, б'еш па вадзе, заганяіш рыбу ў сеткі. [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 243]; Пойдзім рыбу боўтаць [Восцевічы Мёр.; Крыўко, с. 244]. БАРТУ'ЛЬ, ВЫ'ПАЛСКА, РАБА'К (РОБА'К, РЫБА'К2], ЧЭРВЯ'К. 'Чарвяк як рыбацкая прыманка'. [Бартуль]. 'Вялікі чарвяк-выпаўзак, якім нажыўляюць кручкі ў шнурах' [Баханькоў, c. 219]; Ляшчы бяруцца на выпалску. Выпалска- чырвоны рабак [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 1, c. 362]; На рабака лавіў рыбу [Чуркі Ашм.]. Рабакі ідуць - павотка будзя (пасл.) [Бакшты Іўеў.; СПЗБ, т. 4, c. 229]; Ляшчы бяруцца добра на рыбакоў чырвоных [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 4, с. 322]; Накопай рыбаковъ; на рыбаковъ вокуни ловюцца! [СБМН, с. 570]; На вугоні, ле Міколаіхі, вельмі богато чэрвей, особліво ле плоціка [Белайчук, с. 229]. БЕ'ЛАЯ РЫ'БА. 'Умоўная назва разнавіднасці рыбы, да якой адносяць плотку, гусцяру, ляшча i некаторых іншых рыб'. На вяління гадзіцца белая рыба: плотка, гусціра i інш. [Пераброддзе Мёр.; Крыўко, с. 243]. БЕЛГЗНА [БЕ'ЛЕСЦЬ, БЕЛЮТА, БЕЛУ'ХА], ДЗЕЛЯСПЁ'Р, [БЕЛАСПЕ'Р, РАСПЁ'Р, ШАРАСПЁТ), ЖЭТАХ, КОНЬ. Драпежная рачная рыба, падобная на ляшча'. Не вельмо й просто зловіць ету белізну: у сё з вудкі зрываецца [Белайчук, с. 227]; У рэке белухі ўжэ мало [Белайчук, с. 227]; [белюга, белізна]. Жэрах' [Крывіцкі, с. 166]; Дзеляспёр - рыба файная, велькая [Дакудава Лід.]. Дзеляспёр - бальшая, дзесяць-пятнаццаць кіль рыба, сільная, пакрытая белаю лускою, яе паймаць можна ноччу, а днём натта асцярожная, добра відзіць [Альхоўка Навагр.; СПЗБ, т. 2, с. 42]; Распёр - гэта рыба нападобія язя [Лісна В.-Дзв.]. Распёр ганяіць рыбу [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 4, с. 280]; Жэрах пахош на лішча, болі шырокі, i таўсцейшы, i даўжэйшы. Жэрах - болі рачная рыба [Цімошкава Мёр.; Крыўко, с. 247]; [белесць, шараспёр, беласпер, конь]. 'Драпежная буйная рыба сямейства карпавых, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

балтаць, белуха, беш, робак, чэрвяк
3 👁
 ◀  / 131  ▶