рух невад'. Баба – дзежка з дасок, пастаўліна на санкі. Абкручывалі канатам, круцілі ўручную. Цяпер невад цягнуць маторамі [Янова Мёр.; Крыўко, с. 243].
БАБКА, ВАРЖАЛАПКА, ВЕРХАВОДКА, ВЕРХОВОДКА [ВЕРХОВОД], ВЕРХАЛЁТКА [ВЕРХОЛЁТКА], ВЕРХАЛАПКА, ВУКЛЯЯ [АКЛЕЙКА, КЛЕЙКА, КЛЕЯ, КЛІЯ, ОКЛІЯ, УКЛІЯ, УКЛЕЙКА, УКЛЕЯ, УКЛЯЯ], ЖЫДОК, ОБЛЁНОК, СИЛЯВА, ПАДУКЛЕЙНІК, ШЫШ. 'Рыба верхаводка'. [Бабка]. 'Рыба верхаводка' [Запясочча Жытк.; ТС, т. 1, с. 32]; Зверху ў рэчках плавая калюшка, варжалапка. У варжалапкі тоўсценькая галоўка [Магуны Паст.; СПЗБ, т. 1, с. 283]; Верхаводак добра на возеры лавіць [Мазыр; Яворскі, с. 72]; [верховодка, верховод]. 'Уклея' [Крывіцкі, с. 166]; [верхолётка]. 'Тое, што і верховодка' [Крывіцкі, с. 166]; У нашым возеры ёсьць вукляя [Астроўна Віц.; Каспяровіч, с. 62]; На клейку шчука брала [Янкоўскі-1, с. 96]; Клейка – мала рыпка [Воўкуш Ліпск.; СПЗБ, т. 2, с. 473]; Рэдко ловіцца клея ў нашай месцовосці, раней було болей [Белайчук, с. 227]; [уклейка]. 'Верхаводка' [Баханькоў, с. 225]; Уклія нарастуіць [Баханькоў, с. 225]; Нажыўляць можна ўклейкый і ў асобіннасці чарвямі [Пераброддзе Мёр.]. Уклейка і ўклія – разніцы нет [Янова Мёр.]. Уклейка – як адна рыбіна, а ўклія – як многа [Н. Сяло, Туркова Мёр.; Крыўко, с. 255]; Уклейка па вярху ходзіць [Магуны Паст.]; Уклейка – маленькая рыпка, павярху плаваіць [Валынцы В.-Дзв.; СПЗБ, т. 5, с. 197]; Уклея плавая зверху [Жодзішкі Смарг.]. Укляя водзіцца ў возяры [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 5, с. 198]; Уклія цяперака нарастуіць [Пераброддзе Мёр.]. Уклейка – як адна рыбіна, а ўклія – як многа [Н. Сяло Мёр.; Крыўко, с. 255]; [уклія, клія, оклія]. 'Тое, што і верховодка' [Крывіцкі, с. 173]; Облёнкі з язем б'юцца ў одном месці [Аздамічы Стол.; ТС, т. 3, с. 227]; Силявы наловивъ на вечеру. Большую рыбу продаць, а селяву собе [СБМН, с. 579]; Натта смачная рыпка падуклейнік, вельмі ласы да падуклейніка шчупак [Мікольцы Мядз.; СЦГ, с. 268]; [верхалётка, верхалапка, аклейка, жыдок, шыш]. 'Невялікая рухавая рыбка, пакрытая бліскучай луской, жыве ў верхнім пласце вады і трымаецца табунамі' [ЖС, с. 68].
БАРОК. 'Вялікі шчупак'. О баркоў наловіў! [М. Малешава Жытк.; ТС, т. 1, с. 43].
БАБАНЫ. 'Ікра ў ментуза' [Верасніца Жытк.; ТС, т. 1, с. 31].
БАЙДАК, БАРЛІНА, ВЫДАЛБАНКА, ДУБІНА [ДУБІЦА, ДУБОВКА], ДУШАГУБКА, КАМЯГА [КОМЯГА], КАЯК, КОМЭЛНЫК, ЛОТКА, ПАТУШНІК, ПЛАЎНІК. 'Лодка, выдзеўбаная з тоўстага дрэва'. Байдак – велікая лодка [Пярэдзелка Лоеў.]. Калісь параходаў не було, байдакі булі [Крупейкі Лоеў.; ДСЛ, с. 43]; [барліна]. Сустрэта ў вёсках, якія знаходзяцца на Пцічы, а таксама ў в. Слаўкавічы, на захад ад якой пачынаецца Палеская нізіна. У апошняй расказваюць, што колісь тут было морэ, барліна дайшла аж да Слаўкавіч, а як "морэ высахло", яна застрала і захаваліся рэшткі яе [Янкоўскі-1, с. 38]; Выдалбанка – з тоўстага дзерава, бальшынство з ліпы, з асіны выдалбаюць [Рудня Чэрв.; СПЗБ, т. 1, с. 349]; Я ўсё, бувала, любіў рыбу лавіць некалі, як быў маладый, з дубіны; заплывеш на сярэдзіну Дзісенкі і ловіш [Восцевічы Мёр.]. С асіны бальшынство робілі
76 👁