Старонка 130
◀ / 131 ▶
ШВЭЦКІ КЛЮЧ. 'Раздвіжны ключ'. Швэцкі ключ гайкі закручваць. Гэто раздвіжны ключ. І большую, і меншую гайку закруціш, якую табе трэба [Арашонкава, с. 228]. ШМЭРГІЛЬ [ШМЭРГЯЛЬ]. 'Наждачная папера' [Лучыц-Федарэц, с. 226]; Шмэрглям пашліфуеш жалезо, пачысціш [Арашонкава, с. 228]. ШПІНДАЛЬ. 'Шпіндэль'. Шпіндаль з вінтом у шрупстаку заціскаць што, як тачыць напільнікам [Арашонкава, с. 228]. ШПІНЬ. 'Шпень'. Наша баба на шпіня в цэповы всё казала шпіга [Лучыц-Федарэц, с. 226]. ШРОТКА. 'Прыстасаванне для рубкі жалеза'. Шротка бы буква Т – звэрху гостра; уставыш в дырку в ковадловы і пырырубуіш жылізо [Лучыц-Федарэц, с. 226]; У кавадле была дзюрка, устаўлялася туды шротка. Яна стальная, унізе вуская, у дзюрку ўсадзіш, азверху шырэй, як зубіло, вострая. На шроццы жалезо адрублівалі не тоўстае, дрот тонкі адрубіць можна [Арашонкава, с. 228]. ШТАНГЯЛЬ, ШУФЛЕРА [ШУФЛЕРКА]. 'Штангенцыркуль'. Штангяль мераць у сярэдзіня і па наружы. Некалі я казаў шуфлера, шуфлерка, а цяпер усё штангяль [Арашонкава, с. 229]; [шуфлера]. 'Тое, што і штангяль' [Арашонкава, с. 229]; [шуфлерка]. 'Малая шуфлера' [Арашонкава, с. 229]. ШЫЛО. 'Шыла'. Трохгранным шылом проколювалы хамута, а пузьні прузуком прышывалы лямыць [Лучыц-Федарэц, с. 226].
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 131 ▶