Старонка 121
◀ / 131 ▶
ЗУБ. 'Загнутая пад прамым вуглом палоска ці прэнт — частка натягача; гэтым зубам захопліваецца гарачая шына і нацягваецца на кола' [Лучыц-Федарэц, с. 221]. ЗУБІЛА [ЗУБІЛО, ЗУБЫЛО, ЗУБІЛЦА]. 'Спецыяльная стамеска для рассякання жалеза'. Іж зубіла пашчарбілася, сякучы зялеза [Дайнава Пух.; Шатэрнік, с. 120]; [зубыло]. 'Зубіла' [Лучыц-Федарэц, с. 221]; На зубіле рубаюць жалезо [Арашонкава, с. 225]; Зубілцам серп назубіць [Арашонкава, с. 225]. КАМЫНЬ. 'Камень'. Колёса натягалы на камыні з старого млына [Лучыц-Федарэц, с. 222]. КАТАНКА. 'Шрот'. А катанка з волова [Цераблічы Стол.; ТС, т. 2, с. 185]. КАБЛУК. 'Жалезны прэнт з боку бараны, за які яна чаплялася да пастромкаў'. Каблука прыбывалы до бороны на двох рахвочках [Лучыц-Федарэц, с. 221]. КАБЛУЧОК. 'Драцяная дуга ў касе'. Як косыш окыто чы ячмінь, то трэба вставыты в косу каблучок, тоді жыто будэ рімно кластыся, а быз каблука будэ, як сіно, помішанэ [Лучыц-Федарэц, с. 222]. КАВАДЛА [КАВАДЛО, КОВАДЛО, КУВАДЛА, КУВАДЛО], КАВАЛІСКО. 'Кавадла'. Кавадла і молат у кузні [Магуны Паст.]. Кавадло ў кузні і малатке, што жалеза куюць [Кіралі Шчуч.]. Кавадло ў кузні, каваль куе на кавадле [Вострава Маст.]. Кувадла ў кузні [Рудня Астравітая Чэрв.; СПЗБ, т. 2, с. 353]; [кавадло]. 'Кавадла' [Арашонкава, с. 225]; Ковадло прыбывалы до дубовыі колыдкы [Лучыц-Федарэц, с. 222]; Каваль плешча зялеза на кавадля [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 125]; У нашай кузні дрэннае кувадла [Свеча Беш.; Каспяровіч, с. 147]; Не кладзи пальца на кувадло. Кувадло горечо отъ железа [СБМН, с. 257]; З кузні забралі каваліско [Міратычы Карэл.; СПЗБ, т. 2, с. 353]. КАВАЛЬ [КОВАЛЬ, КЫВАЛЬ], КУЗНЕЦ. 'Той, хто ўмее каваць, працуе ў кузні'. Каваль куець зілеза [Дражна Куз.; Каспяровіч, с. 147]; Трэба нарог несці к кавалю павастрыць [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 125]; Сын вучыцца на каваля [Лоск Валож.]. Мне да каваля нада; наш сусет кавалём быў [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 354]; Топоръ отнёсъ къ ковалю [СБМН, с. 240]; [коваль]. 'Каваль' [Лучыц-Федарэц, с. 222]; Одзін сопожнік буў, а одзін коваль буў, меў кузню [Сямігосцічы Стол.; ТС, т. 2, с. 200]; У вёсцы Кылатовіне жывець кываль Янкель [Міцькаўшчына Мсцісл.; КСУМ, с. 241]; Папа кузняцом работал [Рагулішкі Даўг.; СПЗБ, т. 2, с. 559]. КАВАЛЬСКІ [КОВАЛЬСКИЙ]. 'Які адносіцца да кавальскага рамяства'. Сапе, ік кавальскіе мяхе [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 125]; Ковальский мехъ. Ковальское ремесло, вуголле [СБМН, с. 240]. КАВАНЫ. 'Абабіты, акантаваны па вуглах і краях'. А мая скрыня была маляваная, каваная [Ракаўскія Швянч.; СПЗБ, т. 2, с. 354]. КАВАЛЁЎ [КОВАЛЁВСКИЙ]. 'Той, які належыць кавалю'. Па вуліцы бегаюць кавалёвы дзеці [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 125]; Ковалёвская снаровка, ухватка [СБМН, с. 239].
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 131 ▶