КРУГЛЯКІ. 'Горшки в отличие от остальной посуды' [Вярэніч, с. 190].
КРЫСА. 'Борцік у пасудзіне'. У моей гладышцы одбіліса крысы [Аздамічы Стол.; ТС, т. 2, с. 243].
КУХЛІК, ГЛІНЯНКА. 'Гліняны кубак'. Налі кухлік чаю [Якшы Беш.; Каспяровіч, с. 172]; Калі вып'ець глінянку! [Вежышча Беш.; Каспяровіч, с. 80].
КУБОК [КУБОЧОК]. 'Кружка, чашка' [Вярэніч, с. 190].
ЛАГАНЧЫК. 'Гліняная паліваная пасудзіна невялікіх памераў у форме кубка з ручкай для смятаны' [Цыхун, с. 194].
ЛАДИТЫ. 'Приводить в порядок, сортировать посуду' [Вярэніч, с. 190].
ЛАТКА [ЛАДКА, ЛАТОЧКА], ЛАТУШКА [ЛАТУШЕЧКА]. 'Глыбокая гліняная міска з загнутымі ўнутр краямі'. Латка шурпатая, непаліваная. Гліняная латка была [Кураполле Паст.; СПЗБ, т. 2, с. 630]; Целую латку каши поели. Зготуй яешни въ лоточце [СБМН, с. 266]; Кашы ў латку ныкладзі ды пад'еж [ДСМ, с. 120]; ...З глінаю зьмішаю і рабіла латкі, збанкі [Бакачы Мядз.; СЦГ, с. 212]; Даўней такіх місак не было, а былі анны латушкі з гліны [Рудня Чэрв.; ММГ, с. 69]; Латушка – міска гліняная [Быстрыца Астр.; СПЗБ, т. 2, с. 631]; [латушка, латушечка]. 'Небольшой глиняный сосудъ, мисочка, съ загнутыми внутрь краями' [СБМН, с. 266]; Прымі латушку са стала, а то ўзьляціць курыца і разаб'ець яе [Глебаўск Сен.; Каспяровіч, с. 175]; Налілі ў латушку сыроквашы [Клятное Пух.; Шатэрнік, с. 145]; Поўную латушку наліла сыроваткі, не пашкадавала [Янушкавічы Лаг.; СЦГ, с. 212].
ЛАТЫШ. 'Вялікі збан з адной ручкай'. Такі з вухам, гліняны такі збанок; як велькі, то кажуць латыш [Баброўнікі Гарад.; СПЗБ, т. 2, с. 631].
ЛАХАНКА [ЛАХАНЬ, ЛАХАНЬКА,], МИСА [МІСА, МИСКА, МІСКА, МИСОЧКА], ЧЭРЭП'ЯНКА. 'Гліняная міска'. У лаханку налілі крупені [Сініцына Віц.; Каспяровіч, с. 175]; Гліняныя лахані былі, бапку, яечню пяклі ў іх [Новікі Гродз.; СПЗБ, т. 2, с. 633]; Лаханька – з гліны міска, кажуць і ганчарова міска [Альхоўцы Лях.; СПЗБ, т. 2, с. 633]; Лаханка на палицы, разбаўтай блины ў лаханцы [Агароднікі Лід.; Сцяшковіч, с. 234]; [миса, миска, мисочка]. 'Большая миска, миска, маленькая миска' [Вярэніч, с. 190]; Брытваны гліняныя, як місы, але доўгія [Жодзішкі Смарг.; СПЗБ, т. 3, с. 69]; [міса]. 'Гліняная або металічная глыбокая пасудзіна, у якую налівалі страву; у місе пяклі яешню, цёрлі мак і інш.' [Цыхун, с. 196]; Міскі чэрэпляные з гліны робяць [Цыхун, с. 196]; А коліся так міска була, больш, як одэта чэрэп'янка [Пагост Жытк.; ТС, т. 5, с. 315].
ЛЫСЫЧКА. 'Деревянный кронштейн, крепящий к скамейке ось гончарного груга'. У лаўку упраўлена дэрэўяна лысычка [Вярэніч, с. 179).
МАКАЦЁР [МАКАЦЁРТ, МАКАЦЕР, МАКАТРО, МАКАЦЯ, МАКОТРА, МАКОТАР, МАКОЦЕР, МАКОЦЁР, МАКОШ, МАКОШЫК], ВЯРЦЁХА, УРЫЛЬЧЫК, ЦЕРЛА [ЦЁРЛО, ЦЁРЛА, ЦЁРНІЦА, ЦЕРЛІЦА, ЦЁРЛІЦА, ЦЯРЛУХА, ЦЯРЛУШАЧКА, ЦЯРЛУШКА]. 'Гліняны посуд, які выкарыстоўваецца для перацірання маку канопляў і інш.' У макотры мак цёрлі і каноплі [Бальцары Маладз.; СЦГ, с. 223]; Макацёр з смятанай у лёх ставілі, бо там холодна было [Бібікі Маз.; Станкевіч, с. 293]; Раней мак цёрлі ў церліцах, макацях такіх, а зараз і ня сеям і
78 👁