Слоўнік народных промыслаў і рамёстваў Беларусі (2010). М. М. Макарэвіч

 ◀  / 131  ▶ 
ГЛІНАСХО'ВІШЧА. 'Месца, куды складаюць нарыхтаваную гліну'. Гліны нарыхтавалі многа, усё глінасховішча запакавалі [Івянец Валож.; СЦГ, c. 94]. ГЛЯК [ГАЛЬЯ'К, ГЛЁК, ГЛЯЧО'К, ГЛЕЧО'КЪ, ГЛЕ'ЧЫК, ЛЯК], БА'НЬКА, БУ'НКА [БУ'НЬКА], ПУ'ШКА1. 'Падобны да гаршка гліняны збан з вузкім горлам, прызначаны для захоўвання вадкіх рэчываў'. Гляк стаіць за газай [Стаішча Чаш.; Каспяровіч, c. 81]; У глека рыло вузеньке, а сам чэрэваты [Цыхун, c. 189]; Гляк з ручкай - сам пузаты, а рылачка цененькая, для воткі, вады, карасіну [Крэва Смарг.]. Гляк - з вускім горлам, ваду бралі на поле [Масілавічы Сл.; СПЗБ, т. 1, c. 453]; Вацетаму гляку мо дваццаць гадоў [Янкоўскі-1, c. 60]; Мама прынісла поўны гляк вады [Глінь Касцюк.; КСУМ, c. 136]; Сёньня карова дала цэлы гляк млека, шчэ й ня ўлязла [Літва Стаўб.; СЦГ, c. 96]; Купілі гляк на ваду [Старына Сміл.; Шатэрнік, c. 69]; Як будзеш іці ў поля, ныбяры ў глёк вады [Пячонкі Раснян.; КСУМ, c. 135]; Гладышка- без вушак, глёк з вушкамі [Пярэдзелка Лоеў.; ДСЛ, c. 85]; Глёк на што ўжо харош дык ета у жніво i казьбу; ныбяреш вады i спакоін [ДСМ, c. 66]; У мене тры глёкі- два поліваных i одзін так, простый [Тураў Жытк.; TC, т. 1, c. 202]; Повинъ глёкъ пива, олею [СБМН, c. 112]; Глячкі гліняныя пулі [Хатынічы Ганц.; СПЗБ, т. 1, c. 454]; Глячок маленькі, млека ўсё не ўлазіць, трэба ў большую пасудзіну пераліць [Літва Стаўб.; СЦГ, c. 96]; [глячок]. 'Памяншальнае ад гляк' [Янкоўскі-2, c. 51]; У Могилеве глёчками молоко продаюць; за копейку два глечки [СБМН, с. 112]; Озьміце глечыка по ягоды [Кароцічы Стол.; ТС, т. 1, с. 202]; Ідзе баба на поле, той глёчык з вухом собе возьме з водою [Цыхун, с. 189]; [глечык]. Кувшин' [Вярэніч, с. 188]; Цэлы ляк вады выпілі жанцэ [ДСЗ, с. 92]; Ляк быў з гліны. Ляк на газу i ляк быў на алей з горлышкам i вушкамі [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 2, с. 714]; [банька]. 'Посуда с узким голышком для жидкости' [Вярэніч, с. 188]; Вазьмі баньку i схадзі па малако [Вецярэвічы Пух.]. Банька лопнула [Дакудава Лід.; СПЗБ, т. 1, с. 164]; Перали малако у бунку, хай кисня [Агароднікі Мает.; Сцяшковіч, с. 68]; Як ідэш жяты, чы сіно грыбеты, то набырэш воды в буньку [Сіманавічы Драг.; СПЗБ, т. 1, с. 240]; Пушка з ухом, то воду ў нас носэлы. Пушка - то мак сэпляць тудэ, яг збэруць [Цыхун, с. 198]. ГОЛО'ЎКА. 'Верхний деревянный кружок на гончарном кругу' [Вярэніч, с. 188]. ГОНЧА'РКА. 'Тряпка, которою берутъ изъ печи горячіе горшки'. Хустка твоя чорна, якъ гончарка [СБМН, с. 118]. ГРУ'ДКА |ГРУ'ДОЧКА], КАВА'ЛОК. Кавалак апрацаванай, вымешанай гліны'. [Грудка, грудочка]. 'Комок обработанной глины, заготовкая' [Вярэніч, с. 189]; [кавалок]. 'Кусок вымешанной глины' [Вярэніч, с. 189]. ГУ'РБА. 'Куча, ворох глины, посуды' [Вярэніч, с. 189]. ДЕД. 'Кирпичный столб, поддерживающий под в центре горна' [Вярэніч, с. 189]. ДНО [ДЭ'НЦЭ]. 'Донышко посуды' [Вярэніч, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бунка, бунька, гальяк, глечокъ, голоўка, гурба, дэнцэ
5 👁
 ◀  / 131  ▶