Старонка 106
◀ / 131 ▶
[Берасні Беш.; Каспяровіч, с. 75]; У гаршэчні робяць гліняны посуд [Вецярэвічы Пух.; СЦГ, с. 91]. ГАНЧАРНЯ. 'Увесь посуд, у якім вараць страву'. А ты, дзеўка, ни можаш ганчарню памыць? У чым жа варыць будзям? [Конрадзь Свісл.; Сцяшковіч, с. 109]. ГАРЛАЧ [ГАРЛАСЬЦІК, ГОРЛАЧЪ, ГЫРЛАЧ], ГЛАДЫШ, [ГЛАДЫШКА, ГЛАДЫШЪ, ГЛАДЫШЫК, ГЛАДЫШАЧКА, ЛАДЫШ ЛАДЫШКА, ЛАДЭШКА], КАРОЎНІК [КАРОЎНІЧАК], КУШЫН, МАЛОЧНІК, СТАЎБУН [СТАЛБУН, СТАЎБУНІК, СТАЎБУНОК, СТАЛБУНОК], ТУРЛІК [ТУРЛАЙ]. 'Гліняны збан без ручкі, гладыш'. Прынясі гарласьцік з малаком [Прусаўкі Аз.; Каспяровіч, с. 77]; Ціпер дык тых гарлачоў днём з агнём ні найдзіш, а, бывала, прадавалі [Бытча Барыс.; СЦГ, с. 89]; Гладыш на малако, а цяпер завуць стаўбун [Груздава Паст.; СПЗБ, т. 1, с. 447]; У нас з вушачкамі і без вушачак усё адно гладыш [Рудня Чэрв.; СЦГ, с. 94]; Поўны гладышак малака [Нямойта Сен.; Каспяровіч, с. 80]; Да палавіны гладышкі наліла [Первамайск Лоеў.; ДСЛ, с. 85]; Гладышкі прывозылы з Ратня [Цыхун, с. 188]; У гладышцы вуха нема, а глёку е [Кароцічы Стол.]. Гладышкі ў печ поставіла, шоб молоко топілосо [Пагост Жытк.; ТС, т. 1, с. 201]; У пячурцы стаіць гладышка з малаком [Крамяні Пух.; Шатэрнік, с. 67]; [гладышка]. 'Крынка' [Вярэніч, с. 188]; Гладышка е цадзіць малако [Кузьмічы Люб.; СПЗБ, т. 1, с. 447]; [гладышъ]. 'Обгладившійся, замаслівшійся горшокъ, особенно употребляемый для молока' [СБМН, с. 112]; Гладышык – гарлачык, збаночак без ручкі [Пасека Ст.-Дар.; СПЗБ, т. 1, с. 447]; Сабрала гладышык сьметаны [Старына Сміл.; Шатэрнік, с. 67]; Як пойде ў заём, дак і масла е, а хочыш, дак пастаў гладышачку на творог [Дзяражычы Лоеў.; ДСЛ, с. 85]; Повенъ горлачъ нацедзила [СБМН, с. 119]; Карова дыла два гырлачы мылыка [Палуж Краснап.]. Адзін поўгырлыча пыстыялкі зьеў [Собалеўка Калініншчына; КСУМ, с. 145]; Налі малака ў кароўнік ды бярыся за капаніцу: буракі прапалоць трэба [Сосны Лаг.; СЦГ, с. 186]; [кароўнічак]. 'Гладышык для малака' [Ісерна Слуц.; СПЗБ, т. 2, с. 423]; [кушын]. 'Гліняная пасудзіна з ручкай для малака, збанок' [Цыхун, с. 194]; Ладышы – збанкі такія былі [Мсцібава Ваўк.; СПЗБ, т. 2, с. 608]; Наліла поўную ладышку малака [Навасады Бар.]. На столі стоіць ладэшка молока [Ласінцы Драг.; ДСБ, с. 120]; Зьлі мылако ў ладышку і вынісь у каморку [Ясень Краснап.; КСУМ, с. 245]; Яму што, ладышку малака выпіў і на двор пабех [Брадок Лаг.; СЦГ, с. 210]; Яму што, ладышку малака выпіў і на двор пабех [Брадок Лаг.; ММГ, с. 69]; Ладышку малака даймом выпіў [ДСЗ, с. 87]; Збанок з гушком, а ладышка – быз гушка [Сімановічы Драг.; СПЗБ, т. 2, с. 609]; Малочнік – паліваны без ручкі [Лайпушкі Ігн.; СПЗБ, т. 3, с. 26]; Стаўбун – гарлач на малако [Мярэцкія Глыб.]. Стаўбуны без ручак, малако ў іх лілі [Ёдлавічы Брасл.; СПЗБ, т. 4, с. 579]; Мама купіла стаўбун у ганчара [Вострава Сміл.; Шатэрнік, с. 265]; Ладушка без вуха – то стаўбунік [Баброўнікі Гарад.; СПЗБ, т. 4, с. 580]; Стаўбунок – гліняны гарлач на малако [Ахрэмаўцы Брасл.; СПЗБ, т. 4, с. 580]; Турлік мылыка прынісла, рыжжылася ў суседзіў [Ясенка Краснап.; КСУМ, с. 448]; Мылыка ныцадзіла цэлый турлай [Хвёдараўка Краснап.; КСУМ, с. 447].
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 131 ▶