забойстве). Іх, гэтых гусляроў трэба ў чорным целе трымаць. А мы ім патураем. Волю далі (А. Асіпенка. Святыя грэшнікі).
Першапачаткова выраз ужываўся ў дачыненні да коней і абазначаў 'у худым целе, сярэдне (трымаць)'. В.І.Чарнышоў прыводзіць урывак з «Рэгулы аб конях» (1725), дзе даецца інструкцыя «глядзець, каб халастыя кабылы былі ў чорным целе». Яшчэ адно значэнне развілося ў фразеалагізме пад уплывам выразаў у цуглях, у абцугах трымаць.
У чорта на кулічках. Запазыч. з руск. м. Вельмі далёка, у аддаленых мясцінах (быць, жыць, знаходзіцца і пад.). Ну што ж, пойдзем па хатах. Я ў чорта на кулічках жыву. Праводзіць мяне не трэба (А. Асіпенка. Крык чайкі).
Мяркуюць, што сучасная форма гэтага фразеалагізма з'яўляецца пераробкай даўнейшага выразу ў чорта на куліжках, дзе куліжкі абазначаюць 'выпаленыя, расчышчаныя пад раллю лясныя палянкі'. Тут аралі і сеялі на працягу некалькіх гадоў, а пасля палянкі зноў зарасталі лесам; існавала павер'е, што тут водзяцца чэрці
114 👁