Старонка 88
◀ / 846 ▶
Вожделен—Возглашать ВОЖДЕЛЕНІЕ ср. бажаволеньне, бажахотлівасьць, пажадлівасьць, ВОЖДЬ м. вадар, вадарскі, вадарства. ВОЖЖА ж. вяроўка прывязваная да уздэчкі запрэжанага каня: лейчына, лейцы, лейцаваць. ВОЗБРАНЯТЬ каму што, забараняць. ВОЗБРАНИТЕЛЬ, забароншчык. ВОЗБРАНЕНІЕ, забарона, ВОЗБУЖДАТЬ каго к чаму, што ў кім: пабуджаць. ВОЗБУЖДЕНІЕ, пабудка, узбураньне. ВОЗБУДИТЕЛЬНЫЙ, пабуджальны, ўзбурчівы. Ўзбурчывы характар. ВОЗВЕСЕЛЯТЬ, зьвесяляць. Зьвесялімся, брацьця, духам. Трэба чым колечы сэрца зьвесяліць. Зьвесялемся не смуцемся, спасіцель ні че ляжыць на сене. ВОЗВОДИТЬ, ўзвадзіць. ВОЗВРАЩАТЬ што куды або каму: зьвяртаць, зьвяртацца, зварот. ВОЗВРАТНЫЙ, заваротны. Зваротны тыфус. ВОЗВРАТИМЫЙ, спаваротны. Спаваротны доўг. ВОЗВЫШАТЬ каго, што, узвышаць, звышаць, ўзнасіць, ўзьнімаць. ВОЗВЫШЕНІЕ, звышнасьць, ўзвышша. ВОЗВЫШЕННОСТЬ ж. падвышэньне, пазвышша. На пазвышшы, паміж возерам і ракой, ляжыць наша поля. ВОЗВѢЩАТЬ каму што аб чым; спавяшчаць, зьвяшчаць, запавядаць. ВОЗВѢЩЕНІЕ, зьвесьце, спавестка, запаведзь. ВОЗГЛАВІЕ ср. узгалоўе. ВОЗГЛАГОЛАТЬ, загаманіць, прамовіць, ВОЗГЛАШАТЬ што аб чым каму; аглашаць, аглашацца, аглашонік, апавяшчаць, спавяшчаць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 846 ▶