вешываць іх у табэльныя дні, то сяляне называлі іх „повецямі". ФЛАКОН франц. бутэлячка да пахмяцяў. ФЛАНГ франц. ням. крыло. ФЛЕГМА грэцк. кархавіна, кархацьцё. ФЛЕЦ м. ням. пласт, слой. ФЛИГЕЛЬ нямецк. крыло будоўлі; крыло. ФЛОРА лац. расьціннасьць данай мясцовасьці расьціннасьць. ФЛОТ м. франц. сабраньне вялікага ліку вадаплаваў. ФЛЮГЕР м. нямецк. ветраўнік. ФЛЮС нямецк. празябная хвароба: пухліна дзёслаў з больлю зубоў; сьмярза. ФЛЯГА нямец. пляшка, пляха. ФОКУС м. пункт на восі гарбатых і ўкляслых шкел і ўгіблых люстраў, у які зыходзяцца праменьні сьвятла; яскір. ФОКУС, незразумелая чыннасьць, абапертая на спрыце і умецтве; штука, штукар, штукарства. ФОЛІАНТ м. лацінск. кніга. ФОЛЬВАРК м. нямецк. засьценак. ФОЛЬГА лацінск. мядзяны ці іншы мэталічны аркуш, таўшчынёй як папера; блісма. ФОНАРЬ грэцк. ліхтарня, ліхтарка; сьвячаўніца, сьвечаўка. ФОНД франц. гатоўка. ФОНЕТИЧЕСКІЙ, сызгалосы. ФОНТАН франц. вадаліў. ФОН, пашанотная частка перад прозьвішчам нямецкіх дваранаў. Гэта частка у славянаў вымаўляецца пан, у босьнійцаў бан, у голядцаў ван, у гішпанцаў дон, здаецца у праарыйскую эпоху частка гэта выражала прыблізна тое-ж што нашае сам. ФОН нямецк. франц. аснаўная барва, па якой накіданы узор; асноведзь. Па белай асноведзі чырвоныя кветкі (Бешанковічы).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁