Старонка 719
◀ / 846 ▶
ТИТЛА црк. надлітарны знак, які выражае скарочаньне; скарот. ТИТУЛ м. тытул—ваць—вацца. ТИФОН м. грэцк. кругаваротны вецер, які ўздымае пыл, зямлю, ваду стаўбом; віхор, ён абяртаецца ў склоку (смерчь) і бурыць усё на сваім шляху. ТИФТИК м. нямецк. шавецкі цьвячок без галоўкі; штыфт. ТИХІЙ, ціхі—ханькі, ціхусенькі, ціхасьць, ціхнуць, цішэць, цішком, ціхамоўкам, ціш, сьціш, цішыня. ТІАРА ж. папежская трохпаверхая мітра; тыяра. ТКАНЬ, тканіна, ткаць, тчэ, ткаха; ткач, ткацкі. ТОЛПА, зборышча, таўхатня многіх людзей сабраных разам; таўпа, гурма, ціжба. Таўпа, ад „таўпіць", зганяць, сьціскаць у кучу, згэтуль стоўпіць што, знача зьмесьціць. Гурма і гурба аднаслоўнае „таўпе"; гурмаваць, зьбіраць зганяць; гурмам, ватагай, таўпой. Ціжба, слова ужыванае ў нашай старой пісьменнасьці, выводзіцца ад „сьціск". Л. Родзевіч ў значэньні „тоўпа" ужывае слова „табала". „Фальш, калі яна часта паўтараецца, робіцца ў вачах людзкой табалы падобнаю да праўды". („Беч. Звон" № 19). ТОЛСТЫЙ, таўсты, грубы. ТОЛЩА ж. таўсьціня, тоўстасьць, таўставатасьць, тоўсьцік. ТОЛЬ м. смалёная папера да крыцьця стрэх; смалавянка; толь. ТОЛЬКО прысл. толькі, тольмі, тыкеля. Тыкеля падыйшоў да хаты. Тыкеля ты не бузуй мне. „Занясем ткале ему гэтаго дохлаго сабаку". (Сержп. 46). Едзь сабе, а толькі не марудзь. (Новагрудзк. пав.). ТМА црк. цьма, дзесяць тысяч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 846 ▶