Вдохн— Ведро
ВДОХНОВЕНІЕ, натхненьне. Німа ў яго натхненьня ў мове, ў пісаньні. Сьвяты, натхнёны чалавек. З свайго натхненьня нічога ня зробіць, усё скажы ды пакажы.
ВДРЕБЕЗГИ, ўдрызг. Ўдрызг разляцелася акно. Ўдрызг пьяны.
ВДРУГ, зразу, нараз, раптам, зьнечаку, зьненацна.
ВДРУГОРЯДЬ, ўдругарадзь, ўдвакрат, ўдубальт.
ВДУНУТЬ, ўтхнуць, ўдыхнуць, ўдзьмухнуць. Бог ўтхнуў ў чалавека безсьмяротную душу. Ўдыхнуць жыцьцё ў жылы. Ўдзьмухнуць зеліва ў вока.
ВДУМЫВАТЬСЯ у што, ўдумывацца, удумляцца. Заданьне ня мудрае, а ня ўдумаўшыся не разьвяжаш. Трэба удумляцца у кождае слова.
ВДЫХАТЬ што, ўдыхаць. Разам з паветрам мы ўдыхаем многа староных частак і ўсякай жокаці (испареній). Нябошчыку жыцьця не ўдыхнуць. Ўдыхаць добрыя мыслі ў каго.
ВДѢВАТЬ што у што, устаўляць у вузкую агворыну і ўцягаць у яе: ўнізаць. Пальца ў іголку ня ўніжаш. Нітка ў іголку сама унізалася. Нанізай пацеркі на нітку. Нізаньне пацеркаў, марудная работа.
ВДѢЛЫВАТЬ што у што, умацовываць адну рэч у другую: ўпраўляць, ўпушчаць, ўстаўляць. Управіць камень у пярсьцёнак, Ўпусьціць брус у сьцяну. Ўставіць сьпіцу у калясо.
ВЕДЕНІЕ (ад „вадзіць“), вядзежа, кіраўніцтва. Вядзежа спраў. Кіраўніцтва установай.
ВЕДРО, ВЕДРІЕ, ясная, ціхая, сухая пагода: погадзь, пагодлівасьць.
ВЕДРО, дрэўлянае або бляшанае абручнае начыньне з вушамі і дужкай: вядро. Вядро ўжыванае да даеньня кароў—даёнка, дайніца. Вядро з вечкам насіць ў поле страву—рага, ражка. Вядро з днішчам зьверху, да дзёгцю—карчага.
81 👁