СЛОЕНЬЕ ср. слаістасьць.
СЛОЖЕНЬЕ ср. складаньне, аб складаньні лічбаў; склад, аб будове цела, ці форме, выглядзе чаго.
СЛОЙ, пласт, слань матэрыі, які ляжыць адзін над адным пластамі; слой, слаісты, слаіць—іцца, слаяваты, слаявіна.
СЛОМАТЬ што, зламаць—мацца, злом.
СЛОНИТЬ што, прысланяць, сланіць—ніцца; сланяцца, хадзіць без занятку, туды і сюды.
СЛОН м. зьвер, слон, слані, сланёвы.
СЛУГА м. слуга, служка, служыць, служэньне, служба; пахолак. А вы, мае пахолкі, кажэце, што вы зрабілі (Сеpжпут. 9).
СЛУЖИЛЫЙ, служомы.
СЛУЖИТЕЛЬ, служак, служака; служэбнік—ніца.
СЛУЖИТЕЛЬСТВОВАТЬ, слугаваць.
СЛУКАВИТЬ, схітрыць, схітраваць.
СЛУПЛИВАТЬ што, злупляць—ляцца, злупчывы.
СЛУХ, адзін з пяці човаў чалавека, якім разпазнаюць гукі; слух, слухаць, слуханьне.
СЛУЧКА ж. злука.
СЛЫШНЫЙ, чутны, чутна, чуткі. Чутна, што вайна будзе. Што чутна новага? Чутны крыкі. Чутны гром. Чуткае вуха. Чуткія сабакі.
СЛУЧАЙ, выпадак, трапля, прыгода, здарэньне, прылука. Прылука, бач, раз і самной прылучылася. Было на сьвеце здарэньне. Здарылася мне бачыць мядзьведзя. Не малая была ў нас у дарозе прыгода. Чакай прыгоды, а прыгода ўжо цябе чакае. Не прапусьці гэтай траплі, купі сабе зямлі. Дзіўны выпадак зацьменьне, а я яго бачыў. Які гэта выпадак быў у вас?
СЛУЧАЙНОСТЬ, здарэньне, выпадак, трапля.
СЛУЧАЙНЫЙ, выпадковы, трапны.
98 👁